«Мадам Батэрфляй» () — опера Джакама Пучыні ў трох актах (у першай рэдакцыі ў двух актах) на лібрэта Луіджы Іліка і Джузэпэ Джакоза, па матывах аднайменнай драмы Дэвіда Беласка (1900). Драма Беласка ўяўляе сабой перапрацоўку апавядання «Мадам Батэрфляй» амерыканскага пісьменніка Джона Лютэра Лонга (1898), натхнёнага, у сваю чаргу, аўтабіяграфічным раманам французскага пісьменніка і вандроўніка П’ера Лоці «Мадам Хрызантэма» (1888).
Прэм’ера оперы ў першай рэдакцыі адбылася ў міланскім тэатры «Ла Скала» 17 лютага 1904 года і гучна правалілася; у другой рэдакцыі — у тэатры «Грандэ», у Брэшыа, 28 траўня 1904 года з вялікім поспехам. З’яўляецца адной з найбольш папулярных опер ва ўсім свеце (паводле колькасці пастановак). У беларускай культуры Оперу слухаюць героі ў аповесці «У снягах драмае вясна» Уладзіміра Караткевіча.
Катэгорыя:Оперы па літаратурных творах Катэгорыя:Оперы на італьянскай мове Катэгорыя:1904 год у музыцы Катэгорыя:Творы 1904 года