Марыяцкая вуліца (, ) — вуліца ў гістарычным цэнтры Гданьска на тэрыторыі Галоўнага горада. Сваю назву атрымала ад размешчанай тут Марыяцкай базілікі.
Апісанне У старажытных крыніцах вуліца Марыяцкая называлася вуліцай Паненскай, або . У XVI стагоддзі вуліца была карацейшай з-за забалочанасці. Гэта змянілася пасля пабудовы Марыяцкай брамы, пра якую згадваецца ўжо ў 1484 годзе. Раскопкі пацвердзілі існаванне ў сярэднявеччы тут шматлікіх шавецкіх майстэрняў. Будынкі на вуліцы Марыяцкай маюць характэрныя для гданьскай архітэктуры высокія ганкі.
Галерэя
Гл. таксама Марыяцкая базіліка
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Гданьска Катэгорыя:Вуліцы Гданьска Катэгорыя:Геаграфія Гданьска