Нёманская вуліца — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, у мікрараёне Каменная Горка, названая ў гонар беларускай ракі Нёман.
Размяшчэнне Пачынаецца на скрыжаванні вуліц Скрыпнікава і Прытыцкага, заканчваецца скрыжаваннем з Налібоцкай вуліцай. Таксама перасякаецца з вуліцамі Лідскай і Казіміраўскай. Ідзе паралельна вуліцам Калеснікава і Каменнагорскай.
Славутасці Парк Сямейнае Дрэва Парк імя Уга Чавеса Экалагічная сцежка «Каменная Горка»
Грамадскі транспарт Па вуліцы пралягае шэраг аўтобусных (12, 41, 42, 60, 128, 152с, 159, 181с, 184с, 185с) і тралейбусных (52) маршрутаў. Паблізу размешчана станцыя метро «Каменная Горка».
Спасылкі Улица Нёманская на geodzen.com
Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)