Свята-Ільінская царква — дзейны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Шумячы Смаленскай вобласці, перароблены з каталіцкай царквы. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 96.

Гісторыя Першы драўляны каталіцкі касцёл у Шумячах быў пабудаваны ў канцы XVII стагоддзя манахамі-бернардынцамі, напачатку XIX стагоддзі касцёл перабудаваны на каменны на сродкі ўладальніка мястэчка Міхала Галынскага.

У касцёлу мясцілася ікона «Божай Маці Шумячская», звесткі аб якой захаваліся ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва БеларусіНацыянальны гістарычны архіў Беларусі — Ф. 2001. — Воп. 2. — Спр. 168. — Дело о закрытии в Климовичскому уезде Шумячской каплицы и передаче хранившейся там иконы Божией Матери в православное ведомство. — 1864—1868..

У траўні 1867 года касцёл быў закрыты, а яго будынак перададзены праваслаўным вернікам.

Катэгорыя:Храмы Смаленскай вобласці Катэгорыя:Шумячы