Рыгор Юзаф Катовіч (; ? — ) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў з роду сярэдняй шляхты Катовічаў герба «Корчак».
Гарадзенскі харужы ў 1699—1700 гадах і падстараста ў 1699—1704 гадах, палкоўнік каралеўскі ў 1701 годзе, стараста гарадзенскі з 1706 года, лоўчы вялікі літоўскі з 1710 года. Прыхільнік Сапегаў, на іх баку ўдзельнічаў у Алькеніцкай бітве 1700 года.
У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў спачатку ваяваў супраць шведаў, потым на баку караля Станіслава Ляшчынскага. Пасля рэстаўрацыі Аўгуста II у 1709 годзе ваяваў супраць шведаў і Сапегаў, выступаў за вывад расійскіх войск з Вялікага Княства Літоўскага.
Літаратура
Спасылкі
Рыгор Юзаф Катэгорыя:Удзельнікі Паўночнай вайны