Спіры́лы (Spirillum) — род грамадмоўных бактэрый, якія маюць форму спіральна-звілістых або дугападобна выгнутых палачак.
Дыяметр клетак спірыл складае 0,2—1,7 мкм, даўжыня 0,5—60 мкм. Рухаюцца з дапамогай жгуцікаў. Спор не ўтвараюць. Сапрафіты. Жывуць у прэсных і салёных вадаёмах, сустракаюцца таксама ў загніваючай стаялай вадзе, гнаявой жыжы і змесціве кішэчніка жывёл
Літаратура
Жизнь растений: в 6-ти томах. / Под редакцией А. Л. Тахтаджяна, главный редактор чл.-кор. АН СССР, проф. А. А. Фёдоров. — М.: Просвещение, 1974.
Спасылкі Genus Spirillum // LPSN — List of Prokaryotic names with Standing in Nomenclature
Катэгорыя:Сістэматыка бактэрый Катэгорыя:Грамадмоўныя бактэрыі Катэгорыя:Протэабактэрыі