Аляксандр Сяргеевіч Спі́рын (; ( — ) — савецкі і расійскі вучоны ў галіне біяхіміі, доктар біялагічных навук (1962), акадэмік Акадэміі навук СССР (1970, член-карэспандэнт з 1966).
Біяграфія Нарадзіўся ў пасёлку Калінінскі (сучасны горад Каралёў у Маскоўскай вобласці Расіі). У 1954 годзе скончыў біёлага-глебавы факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута біяхіміі імя А. М. Баха Акадэміі навук СССР. У 1957 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў у Інстытуце біяхіміі з 1958 года малодшым навуковым супрацоўнікам, з 1962 года — загадчыкам лабараторыі. З 1964 года прафесар, у 1973—2012 гадах загадчык кафедры малекулярнай біялогіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1967 арганізаваў і ўзначаліў Інстытут бялку Акадэміі навук СССР у горадзе Пушчына Маскоўскай вобласці. З 2001 саветнік Прэзідыума Расійскай акадэміі навук.
Памёр А. С. Спірын 30 снежня 2020 года. Пахаваны на Траекураўскіх могілках у МасквеМосковские могилы .
Навуковая і грамадская дзейнасць Разам з А. М. Белазерскім атрымаў першыя сведчанні існавання інфармацыйных (матрычных) РНК і адсутнасці кадзіруючых (матрычных) функцый у рыбасом і рыбосомных РНК. Упершыню даў апісанне асноўных прынцыпаў прасторавай структуры высокопалімерных РНК. Прапанаваў мадэль працы рыбасомы ў працэсе сінтэзу бялку, апісаў рабочы цыкл рыбасомы ў тэрмінах малекулярнай нанамашыны канвеернага тыпу.
Літаратура
Спасылкі
Памяти Александра Сергеевича Спирина // Інстытут бялку Расійскай акадэміі навук Заслуженные профессора Московского университета
Катэгорыя:Біяхімікі СССР Катэгорыя:Біяхімікі Расіі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Выпускнікі біялагічнага факультэта МДУ