Вуліца Брыкета — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, названая ў гонар Фелікса Антонавіча Брыкета, дырэктара саўгаса (цяпер агракамбінат) «Ждановічы».
Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Прытыцкага, заканчваецца тупіком у раёне дома 37. Таксама перасякаецца з вуліцамі Акадэміка Вышалескага і Акадэміка Жэбрака. Ідзе паралельна МКАД, ад якога знаходзіцца на адлегласці 500 метраў. Ад пачатку і да скрыжавання з вуліцай Акадэміка Вышалескага ўяўляе сабой амаль што бульвар з зялёнай паласой пасярэдзіне.
Славутасці сажалка Кунцаўшчына
Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае, але на вуліцы Прытыцкага ёсць прыпынак «Брыкета», на якім спыняецца шэраг аўтобусных маршрутаў. Паблізу размешчана станцыя метро «Каменная Горка».
Спасылкі
Улица Брикета на geodzen.com
Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)