Хобіты () — чалавекападобная раса ў легендарыуме Толкіна, якая насяляе землі Серадзем’я. Упершыню з’яўляюцца ў рамане «Хобіт», дзе галоўным героем стаў Більба Торбінс. У «Валадары Пярсцёнкаў» хобіты адыгрываюць яшчэ больш значную ролю, а ў «Сільмарыліяне» і «Няскончаных казаннях» згадваюцца эпізадычна.

Пры складанні Дадатку да Оксфардскага слоўніка англійскай мовы да Толкіна звярнуліся па дапамогу ў напісанні слоўнікавага артыкула. Пісьменнік прапанаваў вызначэнне, паводле якога хобіт — «прадстаўнік выдуманага народа, невысокай чалавекападобнай расы; слова „хобіт“ (якое азначае „той, хто жыве ў нары“) было іхняй саманазвай; іншыя ж называлі іх „паўрослікамі“, паколькі рост іх складаў палову звычайнага чалавечага».

Паводле самога аўтара, хобіты — «сваякі» людзей Серадзем’я: «Зусім відавочна, не зважаючы на пазнейшае адчужэнне, што хобіты — нашы родзічы: яны шмат бліжэйшыя да нас, чым эльфы і нават гномы. Яны спрадвеку гаварылі на мовах людзей — што праўда, на свой капыл — і падабалі ды ненавідзелі, лічы, тое самае, што і людзі. Цяпер, аднак, ужо і не скажаш, як дакладна мы звязаныя»Уступ. .

Паходжанне слова Толкін згадваў, што магчымай крыніцай слова «хобіт» з’яўляецца назва рамана амерыканскага пісьменніка Сінклера Льюіса «Бэбіт» пра заможнага прадстаўніка сярэдняга класа, які паступова ўсведамляе сваю незадаволенасць мірным, рэспектабельным жыццём. Некаторыя чытачы звязвалі назву з англійскім словам («трус») ці нават  + , гэта значыць «чалавек-трус». Аднак сам Толкін гэту версію неаднаразова адпрэчваў у сваіх лістах да чытачоўЛогіка казачнай выявы. Заўвагі захавальніка. Letters, 319.

У кнізе «Народы Серадзем’я» тлумачацца карані найменняў хобітаў унутры сусвету Серадзем’я. Слова гэта з’яўляецца аўтарскім перайначваннем першапачаткова роханскага слова cūgbagu у псеўда- («будаўнік нор», сучасны ). Людзі звалі іх паўрослікамі, эльфы — перыянамі. «Хобіты» — саманазва народа, і пра паходжанне слова самі хобіты не помняць.

Выгляд Хобіты з выгляду маленькія, меншыя нават за гномаў — не такія дзябёлыя і каржакаватыя, нават калі і не нашмат ніжэйшыя. Рост хобітаў бывае розным: ад двух да чатырох футаў (60,96—121,92 см). У даўнія часы яны былі вышэйшымі, а пасля здрабнелі і рэдка калі дасягалі і трох футаў. Згодна з «Чырвонаю кнігаю», Бандабрас Тук (Быкароў), сын Ізумбраса Трэцяга, меў росту ажно чатыры футы пяць цаляў (134,62 см) і мог ездзіць на кані.

Адзяваліся хобіты ў яркія колеры, асабліва да душы ім быў жоўты і зялёны, а вось абутак насілі рэдка, бо іх ступні мелі цвёрдыя, як дубленая скура, падэшвы і былі пакрыты густым кучаравым валоссем — такім самым, як і іх галовы, — звычайна каштанавага колеру. Такім парадкам, адзінае рамяство, якім хобіты амаль не займаліся, было шавецтва, але пальцы яны мелі доўгія і спрытныя ды ўмелі майстраваць шмат іншых карысных і гожых рэчаў. Твары ў іх былі хутчэй дабрадушныя, чым прыгожыя: шырокія, з яснымі вачыма, чырвонымі шчокамі і ротам, заўжды гатовым смяяцца, есці і піць.

Плямёны хобітаў Таксама Толкін згадаў тры старажытныя плямёны хобітаў, якія пасля змяшаліся ў адзіную народнасць:

ХутраногіНапісанне хутраногі згодна з выданнем: () — смуглейшыя, меншыя і ніжэйшыя за астатніх, не насілі барод і абутку, рукі мелі спрытныя, ногі прудкія, а жыць любілі ў гарах і на пагорках. Хутраногі ў даўніну шмат стасаваліся з гномамі і доўга жылі ў перадгор’ях. Яны першымі вырушылі на захад у Эрыядор і дайшлі ажно да Ветрагора, пакуль астатнія яшчэ перабывалі ў Дзіказем’і. Яны былі найбольш характэрным і тыповым відам хобітаў, а таксама і найшматлікім. Яны болей за ўсіх былі схільныя да аселага жыцця і найдаўжэй захоўвалі звычай продкаў жыць у лёхах і норах. Тыповыя прадстаўнікі хутраногаў — Сэм Гэмджы, а таксама Більба і Фрода Торбінсы (абодва — па бацькаўскай лініі). ТаўсмачыНапісанне таўсмачы згодна з выданнем: () — больш каржакаватыя і дзябёлыя за астатніх, рукі і ногі ў іх былі вялікшыя, а сяліліся яны на раўнінах і ў далінах рэк. Таўсмачы доўга мешкалі на берагах Вялікае ракі Андуін і меней за іншых цураліся людзей. Як і хутраногі, яны выправіліся на захад, але потым павярнулі на поўдзень і рушылі ўздоўж Шумавіцы. Там многія з іх доўга жылі паміж Тарбадам і Дунландам, пакуль урэшце не вярнуліся на поўнач. Мяркуецца, менавіта да такіх належалі Мэры, а таксама Смеагорл (Голум) і яго брат Дэагол. БелуныНапісанне белуны згодна з выданнем: () — мелі светлы твар і валасы, былі вышэйшымі і зграбнейшымі за іншых хобітаў, вельмі любілі дрэвы і мясціны, парослыя лесам. Белуны былі відам паўночным і самым малалікім. Яны болей сябравалі з эльфамі, чым з іншымі хобітамі, да моў і песень былі здальнейшымі, чым да рамёстваў, і ў даўніну аддавалі перавагу паляванню перад земляробствам. Яны перасеклі горы на поўнач ад Раздола і спусціліся ўздоўж Студзянкі. У Эрыядоры яны хутка змяшаліся з іншымі хобітамі, якія асталяваліся там раней, але, будучы крыху смялейшымі і рызыкоўнейшымі, яны часта станавіліся правадырамі і верхаводамі ў хутраногаў і таўсмачоў. Нават у часы Більба белуновая кроў яшчэ добра адчувалася ў такіх вялікіх родах, як Тукі (да іх належаў вядомы па рамане «Валадар Пярсцёнкаў» Перэгрын Тук) і гаспадары Туравай стараны.

Літаратура

Катэгорыя:Народы Серадзем’я Катэгорыя:Серадзем’е