Леон Жыск’я (Гіша) (фр. Léon Gischia; , Дакс — , ) — французскі мастак, ілюстратар і дэкаратар.
Жыццё і творчасць Будучы мастак вывучаў ва ўніверсітэце літаратуру, археалогію і гісторыю мастацтваў, у 1923 годзе прысвяціў сябе жывапісу. Сярод яго настаўнікаў — Атон Фрыез і Фернан Лежэ. У 1927 годзе Жыск’я з’ехаў у ЗША, дзе жыў 3 гады і цалкам спыніў маляванне. У 1937 годзе мастак вяртаецца ў Парыж, дзе сумесна з Ф. Лежэ і Ле Карбюзье працуе над дэкарацыямі павільёнаў для парыжскай Сусветнай выставы. У 1945 годзе Л. Жыск’я становіцца адным з заснавальнікаў мастацкага «Майскага салона». Да гэтага часу яго творчасці адносіцца, да прыкладу, палатно «Арлекін з мандалінай» (Лондан, калекцыя Эліята Блэйка). У пасляваенны перыяд уласцівым творчасці Л. Жыск’я з’яўляецца змешванне на яго карцінах фігурных і геаметрычна-абстрактных элементаў.
Лявон Жыск’я быў вядомы ў Парыжы таксама як паспяховы тэатральны мастак-афарміцель, стваральнік эскізаў для акцёрскіх касцюмаў.