Вуліца Шаранговіча — вуліца ў мікрараёне Сухарава Фрунзенскага раёна Мінска. Вуліца атрымала сваю назву ў гонар дзяржаўнага дзеяча БССР Васіля Шаранговіча.
Размяшчэнне Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы горада. Пачынаецца на скрыжаванні вуліц Цімашэнкі і Панамарэнкі, заканчваецца скрыжаваннем з МКАД. Таксама перасякаецца з вуліцамі Акадэміка Фёдарава, Лабанка, Янкоўскага, Сухараўскай, Максіма Гарэцкага і Якубоўскага. Ідзе паралельна Школьнай вуліцы.
Славутасці лесапарк Мядзвежына
Грамадскі транспарт Па вуліцы пралягае шэраг аўтобусных (11, 17, 116, 121, 137, 138, 140, 144с, 163, 177э) і тралейбусных (7, 8, 9, 38, 45, 57) маршрутаў.
Спасылкі
Улица Шаранговича на geodzen.com
Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)