Баі за Энэргадар — узброеныя сутыкненні паміж Узброенымі Сіламі Украіны і Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі за кантроль над горадам Энэргадарам і Запарожскай АЭС.

Храналогія 28 лютага Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі заявіла аб узяцці пад кантроль горада Энэргадара і тэрыторыі вакол Запарожскай АЭС. Аднак, у гэты ж дзень, мэр Энэргадара Дзмітрый Арлоў абверг гэтую інфармацыю, заявіўшы, што горад і АЭС знаходзяцца пад кантролем Украіны. Таксама, паводле слоў Арлова, 28 лютага расійская калона ваеннай тэхнікі толькі наблізілася да горада, але ў горад не зайшла.

3 сакавіка расійская калона ваеннай тэхнікі накіравалася ў напрамку Запарожскай АЭС. У гэты ж дзень пачаліся спробы штурму атамнай электрастанцыі. Падчас штурму АЭС узнік пажар у адміністрацыйным будынку. Пажар удалося ліквідаваць толькі 4 сакавіка, пасля таго як расійскія войскі захапілі станцыю.

З 4 сакавіка Энэргадар і Запарожская АЭС знаходзяцца пад расійскай акупацыяй. 2 красавіка ў Энэргадары прайшоў антырасійскі мітынг, які, па шэрагу паведамленняў, быў разагнаны расійскімі войскамі.

Катэгорыя:Канфлікты 2022 года Катэгорыя:Люты 2022 года Катэгорыя:Сакавік 2022 года Катэгорыя:Бітвы Украіны Катэгорыя:Бітвы Расіі Катэгорыя:Расійска-ўкраінская вайна Катэгорыя:2022 год ва Украіне