Баі за Чарнобыль — баявыя дзеянні ў зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС паміж расійскімі і ўкраінскімі войскамі.
Храналогія Расійскія войскі завалодалі Чарнобыльскай АЭС 24 лютага, у першы дзень уварвання. Па заяве прадстаўніка Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, ахову электрастанцыі ажыццяўлялі падраздзяленні паветрана-дэсантных войскаў Расіі і ўкраінскі батальён аховы АЭС.
З 24 лютага па 3 красавіка Чарнобыльская АЭС, гарады Прып’яць, Чарнобыль і Славутыч знаходзіліся пад расійскай акупацыяй. 31 сакавіка прэс-служба "Энергаатама" заявіла, што расійскія войскі дзвюма калонамі збіраюцца пакінуць ЧАЭС. 3 красавіка, пасля таго як расійскія войскі канчаткова пакінулі зону адчужэння, ЧАЭС была занята дэсантна-штурмавымі падраздзяленнямі УСУ.
Катэгорыя:Канфлікты 2022 года Катэгорыя:Люты 2022 года Катэгорыя:Сакавік 2022 года Катэгорыя:Красавік 2022 года Катэгорыя:Бітвы Украіны Катэгорыя:Бітвы Расіі Катэгорыя:Расійска-ўкраінская вайна Катэгорыя:2022 год ва Украіне