Страхавая рызыка — гэта падзея, наступленне якой не вызначана ў часе і ў прасторы, незалежная ад волевыяўлення чалавека, небяспечная і якая з гэтае прычыны стварае стымул для страхавання; гэта тая рызыка, якая можа быць ацэнена з пункту гледжання імавернасці наступлення страхавога выпадку і памераў магчымай шкоды.
Страхавая рызыка залежыць ад ажыццяўлення страхавальнікам розных прэвентыўных мерапрыемстваў, якія зніжаюць імавернасць наступлення страхавога выпадку і патэнцыйны памер шкоды. Характар страхавых рызык улічваецца пры вылічэнні страхавых тарыфаўСтраховой риск // Российская энциклопедия по охране труда. — М.: НЦ ЭНАС. Под ред. В. К. Варова, И. А. Воробьева, А. Ф. Зубкова, Н. Ф. Измерова. 2007.. Страхавальнік абавязаны паведаміць страхоўшчыку пра акалічнасці, якія ўплываюць на страхавую рызыку, у адваротным выпадку дагавор страхавання можа быць прызнаны несапраўднымСтраховой риск // Юридический словарь. — М.: Госюриздат. Главный редактор С. Н. Братусь и др.. 1953..
Страхавая рызыка — паняцце, якое мае некалькі значэнняў: рызыка — як імавернасць наступлення падзеі, якая знаходзіцца па-за кантролем; рызыка — імавернасць нанясення шкоды жыццю, здароўю, маёмасці страхавальніка (застрахаванага) у выніку страхавога выпадку; рызыка — адказнасць страхоўшчыка, від адказнасці страхоўшчыка; рызыка — меркаваная падзея, на выпадак наступлення якой праводзіцца страхаванне.
У залежнасці ад крыніцы небяспекі страхавыя рызыкі падзяляюць на дзве групы: звязаныя з праявамі сіл прыроды (землятрусы, паводкі, селі, цунамі і таму падобнае) і звязаныя з супрацьпраўнымі дзеяннямі чалавека (крадзяжы, рабаванні, акты вандалізму і іншыя)Л. Г. Скамай Страховое дело 4-е изд., пер. и доп. Учебник и практикум для СПО. 2019:
Паводле агульнай класіфікацыі, страхавыя рызыкі падпадзяляюцца наступным чынам: Экалагічныя рызыкі звязаныя з забруджваннем прыроды па віне чалавека; Транспартныя рызыкі ўлічваюцца ў страхаванні транспартных сродкаў і грузу, які імі перавозіцца; Палітычныя рызыкі звязаныя з парушэннем міжнароднага права, мерапрыемствамі замежных дзяржаў у дачыненні суверэннай дзяржавы ці яе грамадзян; Адмысловыя рызыкі ўлічваюцца пры транспартаванні асоба каштоўных грузаў (напрыклад, грошай, золата, каштоўнасцей, твораў мастацтва); Тэхнічныя рызыкі звязаныя з раптоўнай паломкай абсталявання; Рызыкі грамадзянскай адказнасці.
Гл. таксама Кіраванне рызыкамі
Крыніцы
Катэгорыя:Страхавыя тэрміны