Канстанцін Уладзіслаў Пац (? — ) — ураднік і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў з магнацкага роду Пацаў герба «Газдава». Нарадзіўся ў сям’і Аляксандра Паца і Соф’і з Галоўчынскіх.
Харужы надворны літоўскі з 1658, стараста васількаўскі.
Служыў у войску, з 1657 года камандаваў казацкай (легкаконнай шляхецкай) харугвай, палкоўнік войска ВКЛ. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў удзельнічаў у аблозе Вільні (1660), бітвах на р. Бася (1660), пад Кушлікамі (1661) і Шкловам (1664), а таксама ў вайне 1673 года супраць Турцыі.
Прыхільнік прафранцузскай партыі Крыштофа Зыгмунта Паца і праекта выбараў караля пры жыцці яго папярэдніка. Атрымаў у спадчыну маёнткі князёў Галоўчынскіх, валодаў Княжыцамі, Сенькавам і Рафалавам у Аршанскім павеце, Чартарыйскам на Валыні, Беразіном, Даневам, Домжарыцамі, Шытавам, Усачамі, Вілейкамі, Ветрынам. Сям’я У шлюбе з Аляксандрай з Лісоўскіх (пам. пасля 1689) меў двух сыноў:
Міхаіл Казімір Пац (пам. 1724), кашталян полацкі (1697), староста васількаўскі Мікалай Андрэй Пац (пам. каля 1710), староста ковенскі, варэцкі, вількоўскі і вілейскі.
Літаратура
Спасылкі
Канстанцін Уладзіслаў