Юзаф Пётр Пац ( — ) — ураднік і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў з магнацкага роду Пацаў герба «Газдава». Нарадзіўся ў сям’і Пятра Паца і Ефрасінні з Агінскіх.
Служыў у войску ВКЛ, генерал-маёр (1757), генерал-ад'ютант вялікай булавы войска ВКЛ, стараста вілейскі, пасол на соймы. Актам паўстання 24 красавіка 1794 года ў Вільні прызначаны членам Найвышэйшай літоўскай рады і ўведзены ў склад вайсковай дэпутацыі. У ліпені 1794 года выехаў на лячэнне ў Галіцыю.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе вярнуўся ў родавы маёнтак Ражанка ў Лідскім павеце, запісаў у тастаменце ўсе свае багатыя маёнткі далёкаму сваяку Людвіку Міхалу Пацу.
Літаратура
Спасылкі
Юзаф Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Катэгорыя:Члены Найвышэйшай Літоўскай Рады