«Адлегласць» — першы беларускамоўны альбом гурта «J:морс». Запісваўся цягам 2003—2007 гадоў на студыях «Бегемот», «Селах» і «Меца-Фортэ».
Канцэпцыя
Ідэя запісаць беларускамоўны альбом з'явілася ў калектыву ў 2004 годзе, пасля зваротаў наконт гэтага гледачоў на канцэртах«J:морс» выпусціў першы беларускі альбом// Наша Ніва. №43 (545), 22 лістапада 2007. Старонка 16.. У верасні 2007 году Уладзімір Пугач запісаў песню «Беларускае золата», а 17 кастрычніка выйшаў аднайменны інтэрнэт-сінгл«J:морс» рыхтуе першы беларускамоўны альбом// Сайт «Generation.by». 17 кастрычніка 2007. Сярод 11 песняў альбому 6 запісаў выдаваліся ўпершыню. Некаторыя з іх спалучалі ў сабе сум з самаіроніяй (песні «Беларускае золата», «Няпраўда» ды «Зорка Венера»)Сяргей Балахонаў. J:морс — Адлегласць // Тузін Гітоў. 11 снежня 2007. У сувязі з выданнем кружэлкі 20 лістапада беларускае прадстаўніцтва амерыканскага прадпрыемства «Apple Inc.» выпусціла 100 "iPod nano" з гравіроўкай «Адлегласці»J:мoрс стаў беларускамоўным // Тузін Гітоў. 21 лістапада 2007. Першае ж канцэртнае прадстаўленне альбому адбылося 2 снежня ў «West World Club» у МінскуЗрэшты, знаёмся: новы альбом J:морс «Адлегласць»// Сайт «Generation.by». 28 лістапада 2007. 24 лютага 2008 году ў Бярэсці «J:морс» паспяхова распачаў свой канцэртны тур з альбомам па БеларусіСяргей Будкін. «J:морс» натхняецца вясной // Тузін Гітоў. 25 лютага 2008. Па выніках 2008 года ў сетцы дыскарняў «Містэрыя гуку» продажы альбома «Адлегласць» склалі каля 10’000 тысячаў дыскаў, што дазволіла яму стацца другім па прадавальнасціСяргей Будкін. Дарафееву з Афанасьевай не купляюць// Радыё «Рацыя». 3 сакавіка 2009. Альбом таксама трапіў у дзесятку найбольш прадаваных выдавецтвам «West Records» у 2008 годзеWest Records падвёў свае музычныя вынікі// Тузін Гітоў. 5 студзеня 2009.
Змест
Кароткаметражны фільм Кароткаметражны фільм «Адлегласць: падарожжа па Беларусі» (14 хвілін 24 секунды): «Жыхары сталіцы (мы іх не бачым, але здагадваемся, што гэта музыкі J:морс) сядаюць на аўто і чатыры разы імчаць з Мінску на чатыры кірунку свету. І штораз яны вандруюць на скрай Беларусі, здымаючы выбітныя, але малазнаёмыя нашаму грамадству, помнікі старасветчыны. Гэта пераважна культавыя пабудовы розных канфесіяў, а дакладней тое, што ад іх засталося ў змаганні з віхурай часу. Рэзкія восеньскія фарбы. Аблокі, што шпарка ляцяць у свінцовым небе. Нясціханы вецер. Пейзажы, якія ўзрушваюць і схіляюць да роздуму. Глядач знаёміцца толькі з дванаццацю помнікамі архітэктуры, якія знаходзяцца на мяжы нашай краіны. А іх, гэтых помнікаў, насамрэч, амаль тысяча, і бальшыня з іх месціцца значна бліжэй да сталіцы. Трэба іх толькі заўважыць.»
Удзельнікі Уладзімір Пугач — музыка (да 1, 4, 6, 7, 9 песень), словы (да 1-4, 6, 7, 9, 10 песень), ідэя і здымкі відэа. Раман Арлоў — музыка (да 2, 3, 7, 8, 10, 11 песень), словы (да 3, 7-11 песень). Алесь Зайцаў — звядзенне і мастарынг, акрамя звядзення 1, 5 песень (А. Баброўка). Зміцер Бескаравайны — ідэя і кіраўнік відэа. У. Казаноўскі — дызайн. Ю. Федарэнка — фота. А. Савіцкі — здымкі і мантаж відэа.
Спасылкі Зміцер Язвінскі. Прэзентацыя новага альбому J:морс «Адлегласць»// Сайт «Generation.by». 4 снежня 2007 Песня «Глядзі» Песня «Зорка Венера» Песня «Так-цік-так» Кароткаметражны фільм "Адлегласць" на YouTube
Катэгорыя:Альбомы J:морс Катэгорыя:Альбомы 2007 года Катэгорыя:Альбомы паводле алфавіта Катэгорыя:Альбомы на беларускай мове