Несялоўскія — шляхецкі род герба «Кошбак». Паходзілі з Памор’я, з XVII ст. аселі на Украіне, пасля на Беларусі.

Найбольш вядомыя Казімір Ігнат Несялоўскі (1676 — пасля 1752), смаленскі кашталян з 1738 года. Юзаф Несялоўскі (1728—1814), староста цырынскі з 1756, прэнскі і прапойскі з 1769. Падкаморы новагародскі, чашнік літоўскі ў 1765, кашталян новагародскі 1765—1773, ваявода новагародскі з 1773. Францішак Ксаверый Несялоўскі (1771—1845) — ваенны дзеяч.

Літаратура

Спасылкі