Васільковая вуліца — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска ў колішнім пасёлку Азярышча, які ў 1989 годзе быў далучаны да Мінска. Да гэтага мела назву Нагорная.

Перасячэнні Вуліца размешчана на паўночна-ўсходняй ускраіне горада Мінска і перасякаецца з шэрагам іншых вуліц: Славянскай Бэзавай Падгорнай Тупіковай Заснавальнікаў

Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Паблізу размешчана станцыя «Азярышча» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Цікавыя факты Па запэўненнях мясцовых жыхароў у наваколлях вуліцы няма васількоў, але некаторыя з дамоў, размешчаных на ёй, маюць нябесна-блакітны колер.

Спасылкі

Васильковая улица на geodzen.com

Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)