І́гар Міха́йлавіч Дабралю́баў () — беларускі рэжысёр, сцэнарыст.

Біяграфія Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956), рэжысёрскі факультэт УДІК (1963, майстэрня М. Рома). У 1956—1958 гадах — акцёр Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача.

У 1963 годзе ўступіў у КПСС.

З 1963 года — рэжысёр кінастудыі «Беларусьфільм». З 1992 па 2006 год працаваў у Мінскім інстытуце сучасных ведаў загадчыкам кафедры (з 1993 года – прафесар).

Рэжысёр фільмаў «Іду шукаць» (1966), «Іван Макаравіч» (1968), «Таму што кахаю» (1974), «Па сакрэту ўсяму свету» (1976), «Расклад на паслязаўтра» (1978), «Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва» (1979), «Белыя росы» (1983), «Мама, я жывы!» (1985), «Восеньскія сны» (1987), «Плач перапёлкі» (1990), «Эпілог» (1994).

Зняўся ў фільмах «Любімая» (1965), «Шчасце трэба берагчы», «Дзевяць дзён аднаго году».

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1974). Народны артыст БССР (1985). Лаўрэат прэміі ЦК ЛКСМ БССР у галіне кінамастацтва (1970, за фільм «Іван Макаравіч»). Узнагароджаны Срэбным медалём імя А. Даўжэнкі (1976, за фільм «Братушка»).

Зноскі

Літаратура

Дарашчонак Т. Памёр вядомы кінарэжысёр, акцёр і сцэнарыст Ігар Дабралюбаў // БелаПАН / Грамадства. 21.07.2010, 12:50.

Спасылкі

Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Сцэнарысты СССР Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС