Завулак Кузьмы Чорнага — завулак у Першамайскім раёне Мінска. Назву атрымаў у гонар аднайменнай вуліцы, што знаходзіцца побач.

Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Незалежнасці, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Кузьмы Чорнага. Таксама перасякаецца з вуліцай Мяржынскага. Ідзе паралельна вуліцам Калініна і Сурганава.

Аб’екты № 5 — Адміністрацыя Першамайскага раёна г. Мінска

Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па завулку адсутнічае. Бліжэйшая станцыя метро — «Парк Чалюскінцаў».

Спасылкі

Переулок Кузьмы Чорного на geodzen.com

Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)