Маршалак павятовы — мясцовы ўрад у Вялікім Княстве Літоўскім, які ўзнік у час правядзення адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў пры трансфармацыі ўрада маршалка гаспадарскага. Кіраваў шляхтай у павеце, склікаў і вёў павятовы соймік. Такога ўрада не было ў галоўным павеце ваяводства, дзе функцыі маршалка выконваў кашталян.

Літаратура

Катэгорыя:Ураднікі Вялікага Княства Літоўскага