Сунь Ятсен (;  — ) — кітайскі рэвалюцыянер і палітычны дзеяч, адзін з найбольш шанаваных палітычных дзеячаў у Кітаі孙中山尊称"国父"来历 , History Study Division of Beijing, China Communist Party і Тайвані中華民國國父孫中山先生, Government Information Office, Republic of China (Taiwan). Сунь адыграў важную ролю ў звяржэнні дынастыі Цын, апошняй імператарскай дынастыі Кітая. Сунь быў першым прэзідэнтам Кітайскай Рэспублікі, заснаванай у 1912 годзе, і пазней стаў адным з заснавальнікаў кітайскай нацыянальнай народнай партыі Гаміньдан, у якой быў першым кіраўнікомDerek Benjamin Heater (1987). Our world this century. Oxford University Press. ISBN 0-19-913324-7, 9780199133246.. Сунь Ятсен з’яўляецца аб’яднальнай фігурай у пост-імперскім Кітаі і застаецца ўнікальным кітайскім палітыкам XX стагоддзя, які шырока шануецца ў народзе з абодвух бакоў Тайванскага праліва.

Хоць Сунь лічыцца адным з найвялікшых лідараў сучаснага Кітая, яго палітычнае жыццё праходзіла ў пастаяннай барацьбе, якая суправаджалася частымі высылкамі. Пасля перамогі рэвалюцыі ён хутка пазбавіўся ўлады, бо ваенныя кантралявалі большую частку краіны. Сунь Ятсен не дажыў да таго моманту, калі яго партыя ўмацавала сваю ўладу над краінай падчас Паўночнага паходу. Пры яго жыцці Гаміньдан утварыў далікатны саюз з камуністамі, які пазней быў парушаны. Галоўная спадчына Сунь Ятсена палягае ў распрацаванай ім палітычнай філасофіі, вядомай як Тры народныя прынцыпы: нацыяналізм, дэмакратыя і дабрабыт народа. У 1940 годзе Сунь Ятсен пасмяротна атрымаў тытул «айцец нацыі».

Біяграфія

Сунь Ятсен нарадзіўся 12 лістапада 1866 года ў вёсцы Цуйхэн павета Сяншань (цяпер Чжуншань, правінцыя Гуандун). Пры нараджэнні атрымаў імя Вэнь. У далейшым быў вядомы пад імёнамі Сунь Вэнь і Сунь Чжуншань, літаральна «сярэдзінная гара» — апошняе імя з’яўляецца аналагам яго японскага псеўданіма Накаяма. Яго роднай мовай быў чжуншаньскі варыянт кантонскага дыялекта кітайскай мовы.

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і, якая займалася фермерствам, з ранніх гадоў быў вымушаны дапамагаць сваім бацькам і пасвіць жывёлу. Ён быў трэцім сынам у сям’і. Грамаце навучыўся ў дзядзькі. У дзесяць гадоў пачынае вучыцца ў мясцовай школе, тады ж знаёміцца з Лу Хаадунам () (будучы кітайскі рэвалюцыянер, стваральнік эмблемы «Сіняе неба з белым сонцам»). Надзвычайная беднасць змушала кітайцаў пакідаць родныя краі, шукаць працу ў іншых гарадах і краінах. Старэйшы брат Сунь Ятсена, Сунь Мэй, з’ехаў на Гавайскія астравы, адно з папулярных месцаў эміграцыі. На Гаваях брат пасяліўся на востраве Маўі, дзе заняўся земляробствам і гандлем, у чым і атрымаў поспех. У дванаццаць гадоў Сунь Ятсена адпраўляюць да брата, і той пасылае хлопчыка ў місіянерскую школу () у Ганалулу.

Выкладанне ў школе вялося на англійскай мове. Сунь яе зусім не ведаў, аднак за кароткі тэрмін дабіўся такіх поспехаў у яе вывучэнні, што нават атрымаў узнагароду за выдатныя поспехі з рук гавайскага караля Калакауа I. У школе Сунь Ятсен вывучае, акрамя мовы, матэматыку, гісторыю Вялікабрытаніі, хрысціянства і іншыя прадметы. У 1881 годзе ён заканчвае школу з адзнакай. Ён меў намер працягнуць навучанне і паступае ў каледж Ааху (). Але брат усё больш асцерагаецца, што Сунь звернецца ў хрысціянства, і ў 1883 годзе адсылае малодшага брата назад на радзіму. Такім чынам, у 17 гадоў Сунь Ятсен, ужо не дзіця, а дарослы юнак, вяртаецца ў Кітай.

Яго дзівіць беднасць роднай вёскі. Зноў сустрэўшыся з сябрам дзяцінства Лу Хаадунам, Сунь разам з ім збягае ў Ганконг. Увосень 1883 года ён паступае ў місіянерскую школу (), а ў пачатку 1884 года ў «Кўінсі каледж» () (Цэнтральную дзяржаўную школу), дзе вучыцца да 1886 года. Ва ўзросце 21 года Сунь Ятсен паступае на навучанне ў Гуанчжоўскую медыцынскую школу, адкуль перайшоў у медыцынскі інстытут у Ганконгу. У ім ён заканчвае навучанне, атрымаўшы дыплом лепшага студэнта ў 1892 годзе.

Падчас вучобы ў інстытуце Сунь Ятсен знаёміцца з Ян Хаалінем (), Чэнем Шаабо () і Ю Ле (), і сябры арганізуюць групу «чатыры бандыты» (). Збіраючыся на кватэры пры крамцы бацькоў Ян Хааліня, яны абмяркоўваюць палітычнае становішча Кітая, разважаюць, як можна скінуць ненавісную шматлікім кітайцам кіруючую дынастыю Цын, заснаваную маньчжурамі. Сунь Ятсен апантаны асобай Хун Сюцюаня, лідара тайпінскага паўстання 1850—1864 гадоў, даведваецца пра таемнае таварыства «Неба і Зямля» (), мэтай якога было звяржэнне маньчжурскай дынастыі і рэстаўрацыя дынастыі Мін. «Неба і зямля» аб’ядноўвала людзей з самых розных слаёў грамадства і па сваёй сутнасці ўяўляла традыцыйную для Кітая форму таемных таварыстваў, распаўсюджаных сярод народа, — хуэйданаў. «Улады абапіраюцца на закон, а народ — на хуэйданы», абвяшчае кітайская прыказка. Таксама гарачай тэмай для абмеркаванняў становіцца франка-кітайская вайна 1884—1885 года. Маньчжурскі ўрад аддаў увесь В’етнам пад каланіяльны захоп Францыі і вывеў з яго тэрыторыі свае войскі, што выклікала абурэнне сярод кітайскага насельніцтва.

Спачатку Сунь Ятсен быў больш схільны лічыць, што змены ў краіне можна ажыццявіць з дапамогай ліберальных рэформаў, а не рэвалюцыі. Хэ Ці, заснавальнік медыцынскага інстытута, дзе вучыўся Сунь, Вань Тао (), вядомы пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч, Чжэн Гуальін і іншыя прадстаўнікі інтэлігенцыі, з якімі ён быў знаёмы, актыўна прапагандавалі рэфарматарскі кірунак. Сунь Ятсен піша мемарандум, у якім выкладае сваё бачанне становішча Кітая і жаданых рэформаў. Мемарандум выказвае глыбокую заклапочанасць маладога чалавека цяперашнім становішчам сваёй радзімы. Жадаючы для краіны адраджэння і актыўнай міжнароднай ролі на роўных з вядучымі дзяржавамі, Сунь Ятсен робіць спробы вызначыць шляхі, якімі гэта можна дасягнуць. Параўноўваючы Кітай з Захадам, заклікаючы скарыстацца яго вопытам, ён адзначае, што сіла Захаду не толькі ў яго тэхнічнай і ваеннай моцы, але і ў больш свабодным становішчы членаў грамадства, якія могуць больш свабодна, чым у Кітаі, праяўляць свае здольнасці, накіроўваючы іх на карысць дзяржавы, і ў тым, што «зямля можа прыносіць найбольшую карысць, рэчы могуць знаходзіць вычарпальнае прымяненне, а тавары — бесперашкодна абарачацца. Гэтыя чатыры ўмовы — першапрычына багацця і магутнасці, аснова кіравання дзяржавай». Ён прапануе шэраг мер, якія могуць, на яго думку, змяніць сітуацыю да лепшага. Сярод іх: развіццё ў краіне транспарту, паляпшэнне адукацыі, дзяржаўныя датацыі ў сельскую гаспадарку, падтрымка айчыннага прамысловага комплексу і гандлёвай сферы. Параўноўваючы становішча Кітая з тым, як ідуць справы ў блізкага суседа — Японіі, Сунь Ятсен выказвае перакананасць, што рашучыя меры згодна з яго планам могуць змяніць сітуацыю ў краіне менш чым за дваццаць гадоў.

Свой мемарандум Сунь Ятсен прысвячае Лі Хунчжану, намесніку Чжылі. Аднак адрасат быў абраны вельмі няўдала. Адыёзны і карыслівы, Лу Хунчжан належаў, мабыць, якраз да тых прадстаўнікоў дзяржаўнага апарату імперыі, што ўвасаблялі ўсё тое горшае, супраць чаго выступаў Сунь Ятсен. Спроба сустрэцца з чыноўнікам канчаецца няўдачай, Сунь Ятсен сутыкаецца з прадажнасцю і адсталасцю бюракратыі, мемарандум застаецца без якога-небудзь адказу. Гэта выцвярэжвае маладога чалавека, ён разумее, што варта пераходзіць да больш радыкальных метадаў. «Абпаліўшыся на мірных сродках, мы ўпэўніліся ў нашых ідэях і патрабаваннях і паступова прыйшлі да пераканання, што для поспеху справы непазбежна звярнуцца да некаторай долі прымусовых», — пісаў ён ва ўспамінах пазней.

У 1894 годзе пачалася вайна з Японіяй, Кітай трывае паразу, сітуацыя ў краіне напальваецца. У жніўні Сунь Ятсен адпраўляецца да брата на Гаваі. Яго мэта — сабраць сродкі на рэвалюцыйную барацьбу. Пасля Гаваяў яго далейшая мэта — ЗША. У гэты ж час яго сябры і паплечнікі, тыя, што засталіся на радзіме, прыступаюць да падрыхтоўкі ўзброенага паўстання супраць кіруючай дынастыі.

Агітуючы сярод кітайскай дыяспары на астравах, Сунь Ятсен сутыкаецца з апалітычнасцю мас кітайскай эміграцыі. Аднак ён не здаецца. Ім створаны Саюз адраджэння Кітая — першая кітайская рэвалюцыйная арганізацыя. Першапачатковы яе склад уключаў толькі некалькі чалавек, у тым ліку старэйшага брата — Сунь Мэя. Устаноўчы сход арганізацыі адбыўся ў канцы лістапада 1894 года. Сунь Ятсен піша дэкларацыю Саюза, пад якой абавязаны былі распісвацца ўсе, хто ўступаў у гэтую таемную арганізацыю. Тон дэкларацыі ашаламляльна адрозніваецца ад створанага раней мемарандума. Ад аналізу і рэкамендацый Сунь перайшоў да прамога закліку. «Вярхі загразлі ў коснасці і няславе, выдаюць заганы за дабрачыннасці, поўныя фанабэрыі і задавацтва; нізы знаходзяцца ў цемры і невуцтве… Некалі велічнай Кітайскай дзяржаве няма годнага месца сярод суседніх дзяржаў, а культура і звычаі нашы набылі пагарду іншапляменцаў. Ці можа гэта не ўсяляць трывогу ў сэрца мужоў гонару?» — піша ён у дэкларацыі. У статуце Саюза адраджэння ён абвяшчае: «Гэты Саюз засноўваецца выключна з мэтай адрадзіць Кітай і падтрымаць яго дзяржаўны прэстыж… Цяпер, выконваючы волю народа, мы аб’яднаем кітайцаў у краіне і за мяжой і ствараем гэты Саюз, каб дапамагчы нашай святой радзіме».

Паразы кітайскай арміі ў вайне з Японіяй прыводзяць да антыўрадавых выступленняў. Сунь Ятсен вымушаны адмяніць ваяж у ЗША, каб тэрмінова вярнуцца на радзіму і ўзяць удзел у руху мас. У канцы снежня 1894 года ён ужо ў Ганконгу, дзе базуецца штаб-кватэра Саюза. Арганізуецца сувязь з іншымі падпольнымі арганізацыямі. Кіраўнікі Саюза распрацоўваюць пільны план паўстання, якое вырашана пачаць у Гуанчжоу 26 кастрычніка 1895 года (дата кітайскага свята — дзявяты дзень дзявятага месяца месяцавага календара). Планаваўся захоп крэпасці маньчжурскага намесніка, пераход арміі і народа на бок паўстанцаў і далейшае распаўсюджванне рэвалюцыі па ўсёй краіне. Аднак задумы падпольшчыкаў становяцца вядомыя ўраду. Пачынаюцца карныя аперацыі, у Гуанчжоу ўводзіцца стан аблогі. Улады арыштоўваюць больш за семдзесят членаў Саюза, у ліку якіх і даўні сябар дзяцінства Сунь Ятсена — Лі Хаадун, якога неўзабаве караюць смерцю. Ратуючыся ад пераследу, арганізатары паўстання Сунь Ятсен, Чжэн Шылян і Чэнь Шаабо пакідаюць Кітай і адпраўляюцца ў Японію.

Саюз адраджэння Кітая не быў, па сваёй сутнасці, рэвалюцыйнай арганізацыяй з прыцягненнем шырокіх мас насельніцтва. Нягледзячы на прадуманую арганізацыю дзеянняў па ажыццяўленню паўстання, у кіраўнікоў не было выразных уяўленняў аб тым, як жа павiнна адбыцца рэвалюцыя ў маштабе ўсёй краіны. Рабілася здагадка, што і армія, і насельніцтва стыхійна далучацца да паўстанцаў. Гэтыя здагадкі будаваліся не на пустым месцы: антыманьчжурскія настроі сапраўды былі вельмі моцныя. Аднак у асноўным Саюз складаўся з прадстаўнікоў толькі некалькіх слаёў грамадства. Сярод удзельнікаў былі прадстаўнікі інтэлігенцыі, памешчыкі і буржуазія, якія не былі задаволены цынскай манархіяй і жадалі, каб Кітай стаў на шлях капіталізму. Шлях да шырокіх рэвалюцыйных мас яшчэ толькі адкрываўся.