4-ы Брэсцкі завулак — завулак у мікрараёне Курасоўшчына Кастрычніцкага раёна Мінска. Назву атрымаў у гонар аднайменнай вуліцы, што знаходзіцца побач.

Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з Брэсцкай вуліцай, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Зубачова. Таксама перасякаецца з Кобрынскай вуліцай, завулкамі 3-м Брэсцкім і 3-м Зубачова.

Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па завулку адсутнічае. Бліжэйшая будуемая станцыя метро — «Немаршанскі Сад».

Спасылкі

4-й Брестский переулок на geodzen.com

Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Мінск)