Мілі Бобі Браўн (; нар. , ) — англійская актрыса, мадэль і прадзюсар. Найбольш вядомая, як выканаўца ролі дзяўчынкі Адзінаццаць у серыяле «Дзіўныя рэчы». За гэтую ролю актрыса атрымала намінацыю на прайм-таймавую прэмію «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў драматычным серыяле ва ўзросце 13 гадоў. Таксама Браўн стала самай маладой персонай у спісе Time 100 і самым маладым паслом добрай волі ЮНІСЕФ.

Ранняе жыццё Мілі Бобі Браўн нарадзілася 19 лютага 2004 года ў бальніцы HC International Hospital у горадзе Марбелья (Малага, Іспанія). Трэцяя з чатырох дзяцей англійскіх бацькоў Келі і Роберта Браўнаў. Ва ўзросце чатырох гадоў Мілі разам са сваёй сям’ёй перабралася ў Борнмут, у Вялікабрытанію, а затым, праз чатыры гады, пераехала ў Арланда (штат Фларыда, ЗША). Нарадзілася з частковай глухатой на адно вуха, паступова губляючы слых на гэтым вуху на працягу некалькіх гадоў.

Акцёрская кар’ера Пачатак акцёрскага шляху У 2013 годзе Браўн дэбютавала ў якасці запрошанай актрысы ў фэнтэзійным драматычным серыяле ABC «», спін-офе тэлесерыяла «Аднойчы ў казцы», у ролі маленькай Алісы. У 2014 годзе сыграла галоўную ролю ў паранармальным драматычным трылеры «» у ролі Мэдзісан O’Донел. Затым яна з’явілася ў паліцэйскай драме CBS «», у сіткоме ABC «» і ў драматычным серыяле ABC «Анатомія жарсці».

Акцёрскі прарыў З 2016 года Браўн выконвае ролю Адзінаццаці ў навукова-фантастычным серыяле Netflix «Дзіўныя рэчы».

Яе роля атрымала прызнанне крытыкаў, і яна была намініравана на Прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую жаночую ролю ў драматычным серыяле і на . Разам са сваімі калегамі па серыяле была ўзнагароджана , а таксама атрымала .

У лістападзе таго ж года з’явілася разам з у відэакліпе на песню «Find Me». З таго ж часу здымаецца ў рэкламных роліках кампаніі . У студзені 2017 года дэбютавала ў агенцтве Calvin Klein. Праз месяц падпісала кантракт з мадэльным агенцтвам . Улетку 2018 года знялася ў рэкламе італьянскага брэнда .

У 2019 годзе Мілі Браўн дэбютавала ў кіно, зняўшыся ў сіквеле фільма «» — «». Пазней яна вярнулася да той жа ролі ў фільме «», рэліз якога адбыўся 24 сакавіка 2021 года.

У студзені 2018 года актрыса была абрана на галоўную ролю і на прадзюсіраванне рамана «», а таксама выканала ролю расказчыка ў праекце «».

20 красавіка 2018 года Мілі Бобі Браўн стала самай маладой персонай, калі-небудзь уключанай у .

21 лістапада 2018 года стала Паслом Добрай волі ЮНІСЕФ. У тым жа месяцы EA Games абвясціла, што Браўн супрацоўнічае з праграмістамі у межах праекту Sims 4 Positivity Challenge.

Актрыса была прызнана часопісам «Time» адным з самых уплывовых падлеткаў 2017 і 2018 гадоў. Таксама «The Hollywood Reporter» назваў Браўн у ліку трыццаці найлепшых зорак Галівуда ва ўзросце да васемнаццаці гадоў.

Асабістае жыццё Перыядычна пражывае ў Лондане, у Лос-Анджэлесе, Каліфорнія і ў Атланце, Джорджыя. Яна і яе калега па здымках былі найлепшымі сябрамі з таго часу, як зняліся ў серыяле Netflix «Дзіўныя рэчы». Па стане на 2021 год, яна знаходзілася ў адносінах з Джэйкам Бонджові, сынам рок-зоркі .

Фільмаграфія Кіно

Тэлебачанне

Узнагароды і намінацыі Узнагарода Год Катэгорыя Фільм / Серыял Вынік СпасылкіЭмі2017Дзіўныя рэчы2018Дзіўныя рэчыПрэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША2017Найлепшая жаночая роля ў драматычным серыялеДзіўныя рэчыДзіўныя рэчы2018Найлепшая жаночая роля ў драматычным серыялеДзіўныя рэчыДзіўныя рэчы2020Дзіўныя рэчыСатурн2017Дзіўныя рэчы2018Дзіўныя рэчы2019MTV Movie & TV Awards2017Дзіўныя рэчыДзіўныя рэчы2018Дзіўныя рэчыДзіўныя рэчы

Крыніцы

Спасылкі Мілі Бобі Браўн на сайце «Internet Movie Database»

Катэгорыя:Актрысы Англіі Катэгорыя:Актрысы тэлебачання Англіі Катэгорыя:Актрысы XXI стагоддзя Катэгорыя:Дзеці-акцёры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фотамадэлі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кінапрадзюсары Вялікабрытаніі