Міхел (Міхіль) Коксі (, , — , Мехелен) — фламандскі мастак эпохі позняга Адраджэння.
Жыццё і творчасць Быў вучнем мастака Бернарта ван Орлея, які парэкамендаваў яму працягнуць навучанне ў Італіі. Міхел Коксі ў перыяд з 1530 па 1539 год жыў і працаваў у Рыме. Вярнуўшыся на радзіму, ён у 1539 годзе становіцца членам прафесійнага аб’яднання мастакоў — гільдыі святога Лукі. Да 1542 года ён пераязджае ў Брусель, а з 1546 года служыць прыдворным мастаком каралевы Венгрыі і Чэхіі Марыі Венгерскай.
Міхел Коксі быў вельмі пладавітым мастаком. Ён пісаў партрэты і фрэскі, творы біблейскай і гістарычнай тэматыкі, ствараў на дошках карціны для цэркваў (напрыклад, для мехеленскага Сабора Святога Румольда і брусельскага Сабора Святых Міхаіла і Гудулы). Да гэтага часу вядомы як таленавіты капііст карцін пэндзля Рагіра ван дэр Вейдэна і Яна ван Эйка.
Катэгорыя:Мастакі Фландрыі Катэгорыя:Прыдворныя мастакі Катэгорыя:Мастакі XVI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Адраджэння