Максім Бурко (нар. , Барысаў) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра».

Клубная кар’ера У 2021 годзе пачаў выступаць за дубль сталічнага «Энергетыка-БДУ». У студзені 2022 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», аднак на правах арэнды застаўся ў «Энергетыку-БДУ». У сезоне 2022 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 29 мая 2022 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць мазырскай «Славіі» (5:0). У далейшым працягваў гуляць пераважна за дубль.

У студзені 2023 года па заканчэнні арэнды пакінуў сталічны клуб. Неўзабаве быў пераведзены ў петрыкаўскі «Шахцёр».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2021 дубль Энергетык-БДУ 8 0 2022 Д1 Энергетык-БДУ 2 0 2023 Д2 Шахцёр (Петрыкаў) 22 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў