Генадзь Уладзіміравіч Ляпешка (нар. , Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі ваенны, генерал-маёр (2017). Начальнік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (2021—2024).

Біяграфія Нарадзіўся 28 снежня 1965 года ў горадзе Пінску Брэсцкай вобласці. У 1983 годзе скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча. Пасля заканчэння ў 1987 годзе Омскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча праходзіў службу на пасадах: камандзір навучальнага ўзвода, камандзір роты, начальнік штаба батальёна, камандзір батальёна.

Пасля сканчэння камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь праходзіў службу на пасадах: начальнік штаба 37-й базы захоўвання ваеннай тэхнікі, намеснік начальніка аператыўнага аддзела паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, начальнік аператыўнага аддзела — намеснік начальніка штаба паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.

Пасля заканчэння ў 2009 годзе Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі праходзіў службу на пасадах: першы намеснік начальніка штаба паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, начальнік 1 аддзела 2 кіравання галоўнага аператыўнага кіравання Генеральнага штаба Узброеных Сіл.

З верасня 2010 года да 15 кастрычніка 2015 года займаў пасаду начальніка кіравання ваеннай адукацыі Узброеных Сіл.

З 15 кастрычніка 2015 года да 15 ліпеня 2021 працаваў на пасадзе першага намесніка начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. 15 ліпеня 2022 года прызначаны начальнікам гэтай установы.

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Машынабудаўнічай акругі № 92. Старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы, член Савета Палаты прадстаўнікоўБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені.

Сям'я Жанаты, мае двух сыноў.

Крыніцы

Спасылкі Ляпешка Генадзь Уладзіміравіч на сайце Беларускага саюза сувораўцаў і кадэтаў . Лепешко Геннадий Владимирович, 1983—1987 гг. (4 батальон 11 рота 4 взвод) на сайте Омского высшего общевойскового командного училища .

Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Начальнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання