Машчані́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Вялікая Машчаніца.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Машчаніцкі (Вялікамашчаніцкі) сельсавет у складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каліноўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Кулакоўскага і Эсьмонскага сельсаветаў, у склад Запольскага сельсавета перададзены 21 населены пункт (Асавец, Ашуркаўка, Барсукі, Бахані, Гута, Дубрава, Дуцькі, Жорнаўка, Забавы, Заграшэўе, Заруддзе, Каліноўка, Красны Бор, Крушынаўка, Курганне, Мазкі, Малатоўкі, Містраўкі, Монеўка, Несцераўка і Паліўнікі)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. 15 студзеня 1965 года ў склад адноўленага Эсьмонскага сельсавета перададзены 25 населеных пунктаў (Алешкавічы, Буднікі, Будніцкі, Бэлінка, Вушлава, Гордава, Дзевашыцкі, Дзевашычы, Заазер’е, Калінаўка, Карманоўка, Кулакоўка, Кунцы, Купленка, Майск, хутар Міхасёўка, Мокравічы, Падбор’е, Панізова, Рыжкаў, Смагілаўка, Сцёхава, Хватаўка, Хутар і Эсьмоны)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. 18 лютага 1972 года скасавана вёска ПарахоўніцаРашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)., у 1977 годзе — хутар Лапцінскі БорРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).. 20 жніўня 1985 года ў склад сельсавета з Эсьмонскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Гордава, Кулакоўка і пасёлак Падбор’е)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 32 (1838).. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Мяльнік, Савецкая і пасёлак Няропля), якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванніРешение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области. 22 лютага 2012 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Эсьмонскага сельсавета (19 населеных пунктаў: Алешкавічы, Алешкавічы 2, Буднікі, Будніцкі, Бэлінка, Вушлава, Дзевашычы, Заазер’е, Калінаўка, Карманоўка, Кунцы, Купленка, Майск, Мокравічы, Рыжкаў, Смагілаўка, Сцёхава, Хватаўка і Эсьмоны)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области . 20 ліпеня 2015 года скасаваны вёска Савецкая і пасёлак КупленкаРешение Белыничского районного Совета депутатов от 20 июля 2015 г. № 14-5 Об упразднении сельских населенных пунктов Белыничского района.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 1237 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,1 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (40 населеных пунктаў) — 1780 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе