Зыгмунт Ксаверый Грабоўскі (; ? — ) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Окша». Нарадзіўся ў сям’і Тамаша Мар’яна і Ганны з Ружыцкіх.

Шамбялян, крайчы вялікі літоўскі ў 1784—1793 гадах, пасол на Чатырохгадовы сойм з 1790 года. Удзельнічаў у дысідэнцкім руху. У час праўлення Таргавіцкай канфедэрацыі у 1792—1793 гадах член Пастаяннай Рады (інфармаваў пра яе дзейнасць эмігрантаў-патрыётаў).

Сям’я 20 мая 1780 года ў Мінску Мазавецкім ажаніўся з Марыянай Пелагіяй з Патоцкіх, дачкой Юзафа і Пелагіі. Ад яе дзеці: Пелагія (1787—1848), у шлюбе з Міхалам Гжэгажам Грабоўскім (1758—1822); Аляксандр (каля 1790—1812) быў генералам расійскай арміі, загінуў у 1812 годзе ў ; Ксаверый (каля 1790 — ?) быў камергерам, маршалкам шляхты Ваўкавыскага павета. У шлюбе з Кацярынай Мелін.

Літаратура

Зыгмунт Ксаверый Катэгорыя:Каралеўскія шамбяляны Катэгорыя:Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792