169-ы вучэбны цэнтр «Дэсна» імя князя Яраслава Мудрага (169 НЦ, в/ч А0665) — вайсковая часць Узброеных сіл Украіны, якая спецыялізуецца на падрыхтоўцы асабовага складу для розных родаў Сухапутных войскаў Украіны. Падпарадкоўваецца непасрэдна камандаванню сухапутных войскаў. Знаходзіцца ў пасёлку гарадскога тыпу Дэсна Чарнігаўскай вобласці.

Гісторыя цэнтра пачынаецца ў 1992 годзе, калі асабовы склад 169-га гвардзейскага акруговага вучэбнага цэнтра УС СССР прыняў прысягу на вернасць народу Украіны.

Падчас узброенага канфлікту на Данбасе цэнтр браў удзел у баявых дзеяннях, страціўшы 33 чалавекі асабовага складу. У ходзе расійскага ўварвання ва Украіну расійскімі войскамі былі нанесены ракетныя ўдары па аб’ектам цэнтра. У выніку ўдару загінулі 87 чалавек.

Структура цэнтра У склад 169-га навучальнага цэнтра ўваходзяць наступныя падраздзяленні: Вучэбны механізаваны полк Вучэбны танкавы полк Вучэбны зенітна-ракетны артылерыйскі полк Вучэбны аўтамабільны батальён Вучэбны рамонтна-аднаўленчы батальён Вучэбны цэнтр падрыхтоўкі сяржанскага складу Вучэбны цэнтр тактычнай медыцыны Школа падрыхтоўкі снайпераў

Гл. таксама 72-гі Аб’яднаны вучэбны цэнтр

Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Украіны Катэгорыя:Ваенная адукацыя Катэгорыя:Адукацыя ва Украіне