Францішак Дунін-Раецкі (; каля 1780 — ?) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Дунін-Раецкіх герба «Лебедзь».

У 1821—1824 годзе займаў пасаду маршалка шляхты Навагрудскага паветаСяргей Токць. Спісы маршалкаў шляхты Гарадзенскай губерні ў XIX ст. (паводле Люцыяна Шчукі). // Герольд Litherland.- № 3-4 (3) — Горадня, 2001.

У 1817 годзе Францішак Раецкі пабудаваў у Райцы, на дамінуючым пагорку насупраць сядзібы, капліцу-пахавальню роду Раецкіх (цяпер царква). У памяць пра сына Атона, які памёр ва ўзросце 17 гадоў, паставіў у Райцы каменны слуп з выявай герба «Лебедзь».

Пахаваны ў крыпце радавой капліцы-пахавальні.

Радавы маёнтак Райца перайшоў у спадчыну да старэйшай дачкі Людвікі, якая прынесла яго ВерашчакамН. А. Ковалевич. Усадьба в деревне Райца: история и современность.

Сям’я У шлюбе з Барбарай з Мержаеўскіх (нар. каля 1780) меў дзяцей: Людвіка (нар. каля 1810), у шлюбе з Юзафам Верашчакам, навагрудскім маршалкам шляхты; Юзэфіна Марыя (1814—1877), у шлюбе з Казімірам Янам Умястоўскім (1804—1863); Аляксандра; Атон (пам. 1838)Aftanazy R. Materiały do dziejόw rezydencji. T. II A. Warszawa, 1993. S. 327..

Францішак