«Куб Нуль» () — канадскі навукова-фантастычны трылер 2004 года рэжысёра , прыквел фільма «Куб» (1997).

Сюжэт «Куб Нуль» раскрывае перадгісторыю легендарнага «Куба», яго прызначэнне і дзеянне механізму. Нейкая магутная арганізацыя стварыла фантастычную канструкцыю ў выглядзе вялізнага куба з мноствам асобных пакояў для сваіх эксперыментаў. У абавязкі тэхніка куба Эрыка Уіна ўваходзіць назіранне за дакладнай працай механізмаў і паводзінамі зняволеных людзей. Але аднойчы, назіраючы за паводзінамі адной маладой жанчыны, якая патрапіла ў пастку аднаго з пакояў, Эрык разумее, што яна патрапіла ў куб выпадкова, што яе не адбіралі для ўдзелу ў эксперыменце. Парушаючы правілы і забароны, малады чалавек адпраўляецца ўглыб лабірынта, каб выратаваць нявінную жанчыну.

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 2 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Канады 2004 года Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы 2004 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2004 года Катэгорыя:Фільмы жахаў 2004 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2004 года Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы Канады Катэгорыя:Фільмы-трылеры Канады Катэгорыя:Фільмы жахаў Канады Катэгорыя:Фільмы-драмы Канады Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы пра лабірынты Катэгорыя:Фільмы пра матэматыку Катэгорыя:Куб (кінасерыя)