Сёмая халерная пандэмія (таксама VII пандэмія халеры, ) — чарговае распаўсюджванне халеры на значныя тэрыторыі, якое пачалося ў 1961 годзе, дасягнула максімуму да 1970 годзе, аднак, у адрозненне ад папярэдніх пандэмій, яе выклікаў V. cholerae біявар El TorCholera’s seven pandemics, cbc.ca, December 2, 2008., хоць у апошнія гады зноў рэгіструюць павышэнне захворвання, абумоўленага і класічным халерным вібрыёнам, і іншымі серагрупамі. Назва была звязана з каранцінным пунктам на Сінайскім паўвостраве. Першапачаткова ў 1961 пачалася ў Інданезіі, у 1963 халера была ва Усходнім Пакістане. У 1992 годзе ў хворых (Бангладэш) знойдзены новы варыянт халернага вібрыёна серагрупы О139, які спараджае цяжкае захворванне, але пакуль сустракаецца толькі ў Азіі. У некаторых частках Азіі і Афрыкі былі выяўленыя новыя штамы. Вынікі назіранняў дазваляюць выказаць здагадку, што гэтыя штамы выклікаюць цяжкую халеру з больш высокай лятальнасцю, чым класічны халерны вібрыён і О139. Пазней былі выяўленыя ў Афрыцы і ЗША вібрыёны серагрупы 075 і 0141, якія прадвызначаюць менавіта такую халеру, як і класічны вібрыён. Пасля былі выяўленыя яшчэ і гібрыды класічнага і Эль-Тор вібрыёнаў. Гэтая пандэмія працягваецца да гэтага часу. Ёй падвергліся больш за 180 краін. Пра тое, наколькі трывала ўкаранілася халера на гэтых заражаных тэрыторыях, сведчыць той факт, што ні з адной з гэтых краін хвароба не знікла цалкам.
Афіцыйна лічыцца, што з 1926 года халера не аднаўлялася ў СССР. Аднак разам са з’яўленнем сёмай пандэміі ў свеце, распаўсюджванне вібрыёну Эль-Тор адбылося і ў СССР. У 1965 годзе была ў Каракалпакскай АССР. Наступныя ўспышкі халеры былі савецкай уладай ў 1970 годзе ў Адэскай вобласці, у Крыме, Астраханскай вобласці РСФСР, ў Аджарскай АССР у складзе Грузінскай ССРУ Керчы з 7 жніўня па 24 верасня 1970 года захварэла на халеру 158 чалавек. У Адэсе з 2 жніўня па 9 верасня, захварэла 126 чалавек, з іх 7 памерла..
У 1971 годзе ўзбуджальнік халеры Эль-Тор быў знойдзены ў вадасховішчы пад Новасібірскам. У рэгіёне паўстала пагроза распаўсюджвання захворвання. Галоўны санітарны ўрач СССР тэрмінова сабраў кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў і звярнуўся да іх з настойлівай просьбай неадкладна скінуць у каналізацыю ўсе наяўныя ў іх кіслотныя матэрыялы, нягледзячы на тое, што гэта парушала законы, якія забаранялі такі скід, што магло пашкодзіць абсталяванне каналізацыйных сістэм. Патэнцыйная эпідэмія была прадухілена.
З часоў абвяшчэння незалежнасці ва Украіне, у басейне Чорнага, Азоўскага мораў, Дняпра, Днястра, Паўднёвага Буга стабільна выяўляюцца халерныя вібрыёны, што сведчыць аб наяўнасці ўстойлівага прыроднага агменю. У 1991—1996 гг халеру рэгістравалі ў 14 абласцях Украіны і г. Севастопалі, даходзячы да эпідэмічнага ўзроўню ў 1994 (845 хворых, лятальнасць 2,6 %) і 1995 (548 выпадкаў, смяротнасць 1,8 %) гадах. Найбольш паражанымі былі Паўднёвыя і цэнтральныя рэгіёны краіны. У 2011 годзе ў Марыупалі (Данецкая вобласць) з-за выпадкаў халеры была ўведзена забарона на купанне на пляжах, а таксама на лоўлю рыбы і продаж яе на рынках.
Халера ў XXI стагоддзі З пачатку XXI стагоддзя і да гэтага часу 53 краіны свету рэгулярна штогод паведамляюць у СААЗ пра выпадкі халеры на сваіх тэрыторыях. На працягу 2013 года ўсяго 129 064 выпадкі было зафіксавана ў 47 краінах, уключаючы 2 102 смерці. Паводле заяваў даследчыкаў штогод адбываецца ад 1,4 да 3 млн выпадкаў захворвання халерай і ад 28 да 142 тысяч выпадкаў смерці ад яеCholera. Fact sheet № 107. Updated july 2015. Колькасць выпадкаў захворвання за перыяд 2004—2008 гадоў вырасла на 24 % у параўнанні з перыядам 2000—2004 гг.
Рэзанансная ўспышка халеры адбылася ў Зімбабвэ з жніўня 2008 года па май 2009 года. Захворванні назіралі ў 55 з 62 раёнаў краіны і было зафіксавана 98 424 выпадкі халеры, уключаючы 4276 са смяротным зыходам (лятальнасць 4,3 %)Cholera in Zimbabwe — update 4. Аднак, улічваючы палітычную сітуацыю аўтарытарнага рэжыму і рэкордную для свету інфляцыю ў гэтай краіне, хутчэй за ўсё лічбы былі відавочна заніжаныя.
З пачатку кастрычніка па 20 лістапада 2010 года Гаіці паведаміла аб 60 240 выпадках захворвання халерай, уключаючы 1415 выпадкаў смерці, лятальнасць склала 2,3 %Cholera in Haiti — update 4. Мясцовыя жыхары абвінавацілі ў пачатку і распаўсюджванні эпідэміі непальскі атрад міратворцаў ААН. На іх думку, менавіта непальцы былі хворыя і заразілі водныя крыніцы. Падчас ўспышкі хваробы, якая пачалася ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга яшчэ ў сакавіку 2011 года, да ліпеня гэтага ж года было зарэгістравана 3896 выпадкаў захворвання, у тым ліку 265 смяротных, пры агульнай смяротнасці 7 %.
У Рэспубліцы Конга за перыяд з 14 чэрвеня па 20 ліпеня 2011 года зафіксаваны 181 выпадак захворвання са смяротнасцю ў 3 %Cholera outbreaks in the Democratic Republic of Congo (DRC) and the Republic of Congo..
У Сьера-Леонэ ў 2012 годзе адбылася ўспышка халеры, якая ахапіла 12 з 13 раёнаў краіны, прывяла да захворвання 20736 чалавек, з іх 280 смерцяў (лятальнасць 3,2 %)Cholera in Sierra Leone — update. 184 выпадкі захворвання халерай (толькі адна смерць) былі зарэгістраваныя ў Мексіцы ў 2013 годзеCholera in Mexico — update.
На 25 мая 2014 года было зарэгістравана 586 выпадкаў халеры ў Паўднёвым Судане. Зафіксавана 22 смерціCholera outbreak, South Sudan.
11 верасня 2015 года Танзаніі паведаміла СААЗ аб агмені ўспышкі халеры ў краіне пачынаючы з ліпеня 2015 года. Зафіксавана ўсяго ў розных раёнах краіны 971 выпадак хваробы, у прыватнасці 13 смерцяў. Узбуджальнікам, які выклікаў гэты выбліск, з’яўляецца класічны халерны вібрыён 01 серагрупы, серавары АгаваWHO. Emergencies preparedness, response. Cholera — United Republic of Tanzania. Disease Outbreak News. 11 september 2015. Па стане на 19 кастрычніка 2015 года колькасць тых, хто захварэў у гэтай краіне, узрасла да 4385 чалавек, у тым ліку памерла 68. На кантынентальную частку краіны (рэгіён Дар-эс-Салам) прыпадае 72 % выпадку, на аўтаномію Занзібар — 28 %WHO. Emergencies preparedness, response. Cholera — United Republic of Tanzania. Disease Outbreak News. 21 october 2015 Па стане на 20 красавіка 2016 года колькасць хворых дасягнула 24 108 чалавек, у тым ліку памерла 385 чалавек. Былі працягнутыя неадкладныя меры па спыненні эпідэміі.WHO. Emergencies preparedness, response. Cholera — United Republic of Tanzania. Disease Outbreak News 22 april 2016
У Іраку па стане на 8 кастрычніка 2015 года ў розных правінцыях краіны зафіксавана 1 263 пацверджаныя выпадкі халеры, якую выклікаў вібрыён 01-й серагрупы варыянт ІнабаWHO. Emergencies preparedness, response. Cholera — Iraq. Disease Outbreak News. 12 October 2015. Па стане на 22 лістапада 2015 года колькасць хворых узрасла да 2810, але пры гэтым памерлых было толькі двое. Урад Ірака, пры падтрымцы СААЗ і ЮНІСЕФ, завяршылі першы этап кампаніі вакцынацыі супраць халеры. Кампанія, якая скончылася на другім тыдні лістапада, дазволіла вакцынаваць 229 000 бежанцаў і ўнутрана перамешчаных асоб (93 % мэтавай групы насельніцтва) у 62 лагерах у 13 правінцыях. Прадугледжана правесці 2-і этап вакцынацыіWHO. Emergencies preparedness, response. Cholera — Iraq. Disease Outbreak News. 26 november 2015.
З пачатку 2015 года па стане на 29 лістапада ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга зарэгістравана 19 705 хворых халерай, працягваецца чарговая пасля 2011 года ўспышка гэтай хваробыWHO. Emergencies preparedness, response. Cholera — Democratic Republic of the Congo. Disease Outbreak News. 15 december 2015.
СААЗ на працягу 2015 года правяла масавую вакцынацыю аральнай халернай вакцынай 1 млн чалавек у сямі краінах, у якіх распаўсюджванне халеры з’яўляецца найбуйнейшым. У Бангладэш, Камеруне, Іраку, Малаві, Непале, Паўднёвым Судане і Танзаніі з дапамогай гэтай вакцынацыі плануюць абараніць уразнае насельніцтва на 5 гадоў. У гэтых краінах штогод пераважна сярод дзяцей хвароба забірала жыцці ад 42 да 142 тысяч чалавекWHO and partners protect more than 1 million people from cholera. 11 april 2016.
Улада Гаіці 7 кастрычніка 2016 года праінфармавалі сусветную супольнасць аб тым, што ў выніку і выкліканых ім цяжкіх разбуральных наступстваў у краіне ўзнікла і бушуе эпідэмія халеры. Кожны тыдзень узнікае 771 выпадак, зарэгістравана ўжо 28 559 хворых. Праводзяць неадкладныя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствыPan American Health Organization. As Haiti Assesses Hurricane Damage, PAHO’s Emergency Response Targets Cholera. У краіну дастаўлена 1 млн доз супрацьхалернай аральнай вакцыны, прымяненне якой павінна дапамагчы спыніць эпідэміюWHO. Cholera. Oral cholera vaccines. Разам з тым, СААЗ паведаміла паменшаную колькасць зарэгістраваных хворых халерай у краіне па стане на 25 кастрычніка-3423HURRICANE MATTHEW Situation Report № 22 Date: 25 october 2016 (18:00 EST) Pan American Health Organization www.paho.org/disasters 1 PAHO HQ- Washington DC. 8 лістапада 2016 года пачалася вакцынальная кампанія ўнутры краіны, якая закліканая была ахапіць усяго 820 тысяч яе жыхароў узростам ад аднаго года.Haiti Hurricane Matthew 2016 Haiti’s Ministry of Health organizing a vaccination campaign against cholera in areas affected by Hurricane Matthew, supported by PAHO-WHO, UNICEF and other partners. 27 oct. 2016 Кампанія вакцынацыі ахапіла 729 тысяч жыхароў вострава па стане на канец лістапада 2016 года. Вакцынавана амаль 90 % жыхароў рэгіёнаў з высокай рызыкай перадачы. На дадзены момант колькасць хворых халерай дасягнула 5800WHO. Cholera vaccination campaign for Haitians hardest hit by Hurricane Matthew. November 2016.