Тамара Мікалаеўна Сыраед (, станіца Паўлаўская, Краснадарскі край, РСФСР) — вучоны-эканаміст, педагог. Кандыдат эканамічных навук (1972), прафесар (1993), рэктар Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі (1996—2002).

Біяграфія У 1964 годзе паступіла ў Маскоўскі кааператыўны інстытут. Скончыла інстытут у 1968 годзе па спецыяльнасці «Эканоміка і арганізацыя гандлю і грамадскага харчавання».

У 1968 годзе паступіла ў аспірантуру Маскоўскага кааператыўнага інстытута на кафедры «Фінансы і крэдыт». Абараніла дысертацыю з прысваеннем навуковай ступені кандыдата эканамічных навук у 1972 годзе.

З 1972 года працуе ў Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі. Займала пасады: старшы выкладчык кафедры «Фінансы і крэдыт» (1972—1976), дацэнт кафедры «Эканоміка гандлю» (1976—1977), загадчыка кафедры «Эканомікі гандлю» (1977—1994), першы прарэктар Гомельскага кааператыўнага інстытута (1994—1996), рэктар Гомельскага кааператыўнага інстытута (Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт) (1996—2002), саветнік рэктара (2002—2003), з 2003 года прафесар кафедры «Эканоміка гандлю».

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па эканоміцы гандлю, праблемах цэнаўтварэння і стымулявання працы.

Узнагароды Выдатнік савецкай спажывецкай кааперацыі.

Літаратура

Спасылкі Сыроед Тамара Николаевна

Катэгорыя:Рэктары БГЭУСК Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі