Шарль Антуан Куапель (фр. Charles Antoine Coypel;  — ) — французскі мастак і пісьменнік эпохі ракако, сын і вучань мастака Антуана Куапеля.

Біяграфія і творчасць Быў вучнем і паслядоўнікам свайго бацькі. У 1746 годзе стаў першым жывапісцам караля і кіраўніком Каралеўскай Акадэміі жывапісу і скульптуры. Шарль Антуан Куапель з’яўляецца аўтарам шматлікіх жывапісных карцін, сярод якіх самымі вядомымі лічацца «Хрыстос перад Пілатам у філіпінцаў» і «Ахвяра Іфігеніі». Таксама ён стварыў накіды для насценных роспісаў, у тым ліку ў жанры бурлеска, некаторыя з іх прысвечаны іранічным выявам Дон Кіхота, персанажа рамана Сервантэса. Куапель Малодшы разам з бацькам быў аўтарам малюнкаў да ўнікальнага выдання рамана Лонга «Дафніс і Хлоя» (1718). Ініцыятарам выдання быў герцаг Філіп Арлеанскі. Малюнкі гравіраваў Бенуа Одран Першы.

Разам з бацькам Куапель Малодшы гравіраваў па малюнках Клода Жыла, маляўнічым арыгіналам Антуана Вато, Франсуа Бушэ і Нікала Ланкрэ. Выконваў кардоны для Каралеўскай мануфактуры габеленаў.

Зноскі