З усіх італьянскіх гарадоў, Неапаль найбольш часта падвяргаўся бамбардзіроўкам падчас Другой сусветнай вайны.
У перыяд паміж 1940 і 1944 гадамі саюзнікамі было здзейснена каля 200 авіяналётаў на Неапаль, з якіх 180 здзейснены ў 1943 годзе. Колькасць ахвяр сярод мірных жыхароў вар’іруецца ад 20 000 да 25 000 чалавекLucia Monda — Napoli durante la II guerra mondiale ovvero: i 100 bombardamenti di Napoli. — Relazione convegno I.S.S.E.S Istituto di Studi Storici Economici e Sociali del 5 marzo 2005 Napoli durante la II guerra mondiale. Асноўнымі мэтамі для бамбардзіровак былі партовыя і чыгуначныя аб’екты, а таксама прамысловыя, у асноўным нафтаперапрацоўчыя, заводы ва ўсходняй частцы горада, і буйная прамысловая зона ў заходняй частцы.
Самая буйная бамбардзіроўка адбылася 4 жніўня 1943 года, калі 400 самалётаў B-17 з Паўночнай Афрыкі накіраваліся да Неапаля для знішчэння базы падводных лодак, але фактычна разбамбілі не базу, а сам горад. Былі разбураны адна каталіцкая царква і бальніца, а таксама нанесеныя пашкоджанні шматлікім караблям у гавані.
Катэгорыя:Стратэгічныя бамбардзіроўкі ў перыяд Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Італія ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Неапаль