Аперацыя «Мотармэн» (, ) — буйная ваенная аперацыя, праведзеная брытанскай арміяй у Паўночнай Ірландыі 31 ліпеня 1972 года, з мэтай ліквідацыі «забароненых зон» (тэрыторый, кантраляваных узброенымі атрадамі ірландскіх нацыяналістаў)Managing Terrorism and Insurgency: Regeneration, Recruitment and Attrition p. 101.

Перадумовы і агульная абстаноўка Беспарадкі ў Ірландыі ў жніўні 1969 года адзначылі пачатак канфлікту ў паўночнай частцы вострава. Два галоўных горада Паўночнай Ірландыі, Белфаст і Дэры, практычна не кантраляваліся брытанскім урадам. Многія раёны часткова або цалкам знаходзіліся ў зоне ўплыву ірландскіх нацыяналістаў і іх саюзнікаў. Мела месца пабудова барыкад, якія ўзводзіла пранацыяналістычнае мясцовае насельніцтва, каб ізаляваць і абараніць свае раёны ад нападаў з боку брытанскіх сіл бяспекі. Раёны, якія кантраляваліся нацыяналістамі і спачуваючымі ім грамадзянамі, сталі называцца «забароненымі зонамі».

Да канца 1971 года ў Дэры было ўстаноўлена 29 барыкад; 16 з іх маглі нават вытрымаць націск бранятэхнікіTaylor, Peter. Brits: The War Against the IRA (неопр.). — Bloomsbury Publishing, 2001. — С. 83. — ISBN 0-7475-5806-X.. Многія з нацыяналістычных забароненых зон наўпрост кантраляваліся групоўкай «Часовая Ірландская рэспубліканская армія» (ІРА).

21 ліпеня 1972 года баевікі ўзарвалі 22 бомбы ў Белфасце. Дзевяць чалавек (у тым ліку два салдаты і адзін лаяліст) былі забітыя і 130 атрымалі раненні. Атака заахвоціла брытанскі ўрад знішчыць «забароненыя зоны».

Падрыхтоўка Аперацыя «Мотармэн» была найбуйнейшай брытанскай ваеннай аперацыяй з часоў Суэцкага крызісу 1956 года і самай буйной у гісторыі Ірландыі з часоў вайны за незалежнасць. За некалькі дзён да 31 ліпеня ў Паўночную Ірландыю прыбыло каля 4000 вайскоўцаў з іншых частак краіны. Усяго задзейнічана амаль 22 000 вайскоўцаў, у тым ліку 27 пяхотных і два браняваныя батальёны, якія падтрымліваліся палком абароны Ольстэра ў 5 300 чалавекAn Analysis of Military Operations in Northern Ireland, prepared under the direction of the Chief of the General Staff. Retrieved 2 September 2007. Archived at Internet Archive.. У аперацыі задзейнічана вялікая колькасць бронемашын і танкаўOsprey Publishing: Centurion Universal Tank 1943–2003 .

Хуткае нарошчванне ваеннага кантынгенту не прайшло не заўважаным ІРАMuseum of Free Derry: Operation Motorman . Большая частка баевікоў пакінула «забароненыя зоны» за дзень да аперацыі"IRA left Derry 'before Operation Motorman' ". BBC News, 6 December 2011. Retrieved 8 December 2011. .

Ход аперацыі Аперацыя пачалася каля 4:00 раніцы 31 ліпеня. У «забароненых зонах», такіх як Вольны Дэры, жыхароў загадзя папярэдзілі аб магчымым прарыве барыкадThe Pat Finucane Centre: Operation Motorman . Брытанская армія пры падтрымцы бульдозераў змагла разламаць барыкады. Затым раёны «забароненых зон» пазапаўняла брытанская пяхота, падтрыманая бронеаўтамабілямі і танкамі History – Operation Motorman , Museum of Free Derry. Retrieved 2 September 2007.. Баевікі ІРА і іх лаялісты практычна не мелі зброі, каб супрацьстаяць вайскоўцам, таму без супраціву здалі ўсе свае пазіцыіOperation Motorman from Britain small wars. Аднак некалькі нязначных сутыкненняў ўсё ж адбыліся.

Да канца дня Дэры і Белфаст былі ачышчаны ад «забароненых зонаў», але сітуацыя яшчэ была напружанайBeaves, Harry. Down Among the Weeds (англ.). — Troubador Publishing Ltd, 2018. — P. 73. — ISBN 9781788037532..

Ахвяры Падчас аперацыі брытанская армія застрэліла двух чалавек у Дэры, аднаго мірнага жыхара і аднаго члена ІРА: Даніэль Хегарці, 15-гадовы жыхар Дэры, застрэлены разам са сваімі стрыечнымі братамі, калі яны выйшлі на вуліцу, каб паглядзець на ваенную тэхніку. Адзін з яго кузенаў, Крыстафер Хегарці, выжыў, нягледзячы на раненне ў галавуThe Pat Finucane Centre: Daniel Hegarty . Сімус Брэдлі, 19-гадовы член ІРА, застрэлены ў Дэры. У Белфасце некалькі чалавек арыштавана, але ніякага ўзброенага супраціву не было.

Наступствы Праз некалькі гадзін пасля завяршэння аперацыі «Мотармэн» адбыўся тэракт на галоўнай вуліцы вёскі Клаўдзі ў графстве Лондандэры, у выніку якога дзевяць мірных жыхароў загінулі. Пяцёра з ахвяраў былі католікамі, а чацвёра — пратэстантамі. У арганізацыі тэракту абвінавачвалася Часовая ІРА, якая адпрэчвала гэтыя абвінавачванні Archived article at HighBeam Research і заяўляла, што ніводнае яе падраздзяленне не ўладкоўвала выбух.

Зноскі

Катэгорыя:Канфлікты 1972 года Катэгорыя:Канфлікт у Паўночнай Ірландыі Катэгорыя:Падзеі 31 ліпеня Катэгорыя:Ліпень 1972 года