Ігар Ніканавіч Кузняцоў (нар. 1954) — беларускі ваенны, начальнік Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2010—2014). Былы фігурант Чорнага спісу ЕС.

Біяграфія 14 чэрвеня 2002 года прызначаны начальнікам упраўлення ваеннай контрразведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

З 20 студзеня 2005 года па 22 студзеня 2010 года працаваў начальнікам упраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па гораду Мінску і Мінскай вобласці.

22 студзеня 2010 года прызначаны начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

23 мая 2014 года вызвалены ад пасады начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і звольнены з вайсковай службы ў запас.

З 16 мая 2017 года па цяперашні час з’яўляецца намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі біятлона.

У 2017 годзе ўладкаваўся на працу памочнікам дырэктара ААТ «Будтэхпрагрэс»Генерал КГБ Кузнецов после отставки устроился на работу в коммерческую фирму. Санкцыі ЕС 31 студзеня 2011 года, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім Саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону Плошчы 2010, уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза як кіраўнік навучальнага цэнтра КДБ — Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. У сваім рашэнні ад 15 кастрычніка 2012 года Савет Еўрапейскага саюза прызнаў генерала Кузняцова як кіруючага падрыхтоўкай і навучаннем супрацоўнікаў КДБ адказным за рэпрэсіўную працу КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, а таксама адказным за тую ж рэпрэсіўную працу на Міншчыне падчас узначальвання ім упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці.

Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС