Бітва пры Бенбёрне — бітва, якая адбылася 5 чэрвеня 1646 года падчас вайны з Ірландскай Канфедэрацыяй (1641—1648). У гэтай бітве ірландскія войскі пад камандаваннем Оўэна О’Ніла разграмілі шатландскую армію на чале з Робертам Манро. Бітва канчаткова развеяла планы шатландцаў па ўзмацненні ўплыву ў Ірландыі.
Перадумовы У 1642 годзе шатландцы, з мэтай абараніць шатландскае насельніцтва Ірландыі, захопліваюць Ольстэр, аднак сапраўдныя планы шатландскай арміі былі іншымі. Шатландыя спрабавала цалкам скарыць Ірландыю, маючы намер распаўсюдзіць там пратэстанцкую веру. Да 1643 года англа-шатландскія войскі заваявалі большую частку тэрыторый Паўночнага Ольстэра, але не змаглі заваяваць Паўднёвую Ірландыю.
Абодва бакі здзяйснялі жорсткія набегі адзін на аднаго, забіваючы вялікую колькасць мірных жыхароў.
У 1646 года англа-шатландскія сілы ў 6000 чалавек распачалі яшчэ адну спробу захапіць паўднёваірландскія зямлі.
Бітва Шатландскі генерал Манро ведаў, што ірландцы не будуць змагацца ў памежных абласцях. Таму ён прайшоў на чале свайго войска адлегласць у 25 км углыб раёнаў, якія знаходзіліся ў руках О’Ніла, маючы намер атакаваць яго недалёка ад горада Бенбёрн (цяпер ў складзе графства Тайран). Падчас маршу шатландскія салдаты страцілі вялікую колькасць забітых, у асноўным ад налётаў ірландцаў. Да пачатку бітвы шатландская армія размяшчалася паблізу ракі Блэкуотэр. Пазіцыі ірландцаў знаходзіліся на невялікім ўзвышшыHayes-McCoy, p. 190.
Бітва пачалася з артылерыйскіх абстрэлаў з боку ірландцаў, якія не нанеслі шатландскай арміі сур’ёзнага ўронуHayes-McCoy, p. 194. Затым рушылі ўслед сутыкненні шатландскай кавалерыі і ірландскай пяхоты. Бой скончыўся няўдала для шатландцаў. Пасля гэтага ірландцы перайшлі ў атаку. Шатландскае войска пачало бязладна адступаць. Падчас бою загінула ад 2000 да 3000 шатландцаў, некаторыя з іх патанулі, спрабуючы выратавацца ад праціўніка, пераправіўшыся праз раку. Ірландцы страцілі ўсяго 300 чалавек.
Значэнне Пасля бітвы Шатландыя больш не ўяўляла для ірландцаў сур’ёзнай пагрозы.
Літаратура Hayes-McCoy, G. A. . Irish Battles: A Military History of Ireland. — Belfast: Appletree Press, 1990. — ISBN 0-86281-250-X. Padraig, Lenihan. Confederate Catholics at War. — Cork, 2001. Катэгорыя:Падзеі 5 чэрвеня Катэгорыя:Канфлікты 1646 года Катэгорыя:Бітвы Ірландыі Катэгорыя:Бітвы XVII стагоддзя Катэгорыя:Бітвы Шатландыі