Ёна (, ) — рака ў Францыі. Па рацэ быў названы дэпартамент Ёна.

Рака бярэ свой пачатак у гарах Марван і цячэ ў паўночным кірунку па Парыжскім басейне, дзе яна на 293-м кіламетры ўпадае ў Сену. Даўжыня ракі — 295 км, плошча вадазборнага басейна — каля 10,9 тыс. км². Жыўленне ракі — снегава-дажджавое, у халодную пару года на рацэ бываюць паводкі. Сярэдні расход вады ў вусці — 105 м³/сек, максімальны — 1000—1300 м³/сек.

Рака Ёна з’яўляецца суднаходнай на працягу 108 км ад вусця. На рацэ ёсць гідраэлектрастанцыі.

Катэгорыя:Рэкі Францыі Катэгорыя:Басейн Сены