Аўгустс Кірхенштэйнс (; ,  — , Рыга) — латвійскі навуковец, палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1940 годзе, старшыня Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР у 1940—1952 гадах.

Паходзіў з сялянскай сям’і з нямецкімі каранямі. Пасля заканчэння школы ў Рызе вывучаў ветэрынарную медыцыну ў Тарту. У 1905 годзе ўдзельнічаў у рэвалюцыі на тэрыторыі Латвіі.

Атрымаў адукацыю ў Цюрыхскім універсітэце ў галіне медыцыны, пасля чаго выехаў у Сербію, дзе падчас Першай сусветнай вайны служыў лекарам у арміі.

Пасля вяртання ў Латвію заняў ветэрынарны факультэт Рыжскага ўніверсітэта. Акрамя навуковай дзейнасці займаўся грамадска-палітычнымі справамі — быў прыхільнікам сацыял-дэмакратыі, узначальваў Таварыства латвійска-савецкай дружбы.

У 1940 годзе ён быў прызначаны прэзідэнтам Карлісам Улманісам (пад ціскам СССР і асабіста Андрэя Вышынскага) кіраўніком латвійскага ўрада. Актыўна падтрымліваў акупацыю Латвіі Савецкім Саюзам, у выніку чаго заняў пасаду старшыні Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР, якую ён займаў да 1952 года.

Пасля нападу Трэцяга рэйха на СССР ён быў эвакуіраваны ў Маскву, дзе быў прызначаны намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета СССР.

У 1945—1962 гадах быў прэзідэнтам Латвійскага інстытута мікрабіялогіі і вірусалогіі ў Рызе.

Катэгорыя:Мікрабіёлагі СССР Катэгорыя:Вучоныя Латвіі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты «Народнага Сойма» Латвіі Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР