Баліс Сруо́га (; ) — літоўскі празаік, літаратурны крытык, літаратуразнавец, тэатразнавец, драматург, публіцыст, перакладчык, эсэіст, доктар філасофскіх навук (1924), прафесар (1932).
Біяграфія Нарадзіўся 2 (14) лютага 1896 года ў вёсцы БайбокайBalys Sruoga // Vilnijos vartai ) Панявежыскага павета Ковенскай губерні.
Вучыўся ў гімназіі ў Панявежы. У 1914 годзе паступіў у Лясны інстытут у Петраградзе. У 1916—1918 гадах вывучаў рускую літаратуру на гісторыка-філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. У 1924 годзе скончыў Мюнхенскі ўніверсітэт. У 1924—1940 гадах выкладаў у Ковенскім універсітэце, з 1932 года — прафесар. У 1940—1943 гадах выкладаў у Віленскім універсітэце. У 1943—1945 гадах — вязень нямецкага канцлагера «Штутгоф». Пасля вызвалення, у 1945—1947 гадах зноў выкладаў у Віленскім універсітэце.
Творчасць Друкавацца пачаў у 1911 годзе. У зборніках паэзіі «Сонца і пясок» (1920), «Сцежкамі багоў» (1923) прысутнічаюць сімвалічныя матывы адзіноты, кахання, прыроды. Праблемы дзяржаўнасці Літвы, патрыятычнага абавязку адлюстраваны ў гістарычных драмах «У цені волата» (1932), «Страшная ноч» (1935), «Доля перадсвітальная» (1945), «Казімір Сапега» (1947). У іх паказана сувязь асобы з гісторыяй народа, сцэнічная канфліктнасць спалучаецца з псіхалагізмам і паэтычнасцю вобразаў герояў. Аўтар мемуараў пра Штутгоф («Лес багоў», 1945), прац па гісторыі тэатра, літаратуры, па фалькларыстыцы. Аўтар «Гісторыі рускай літаратуры» (т. 1‒2, 1931‒1933). Займаўся перакладамі твораў рускіх і іншых аўтараў. Пераклаў на літоўскую мову «Слова пра паход Ігараў» (1952).
Асобныя вершы Баліса Сруогі пераклаў на беларускую мову Віталь Вольскі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Balys Sruoga // Vilnijos vartai
Катэгорыя:Пісьменнікі Літвы Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Літвы Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Катэгорыя:Драматургі Літвы Катэгорыя:Драматургі XX стагоддзя Катэгорыя:Публіцысты Літвы Катэгорыя:Публіцысты XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі Літвы Катэгорыя:Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Эсэісты Літвы Катэгорыя:Эсэісты XX стагоддзя Катэгорыя:Дактары філасофскіх навук