Атрад рэагавання на крызісныя сітуацыі (АРКС, ) — ісландскае ваенізаванае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння, прызначанае пераважна для міратворчых місій. Падпарадкоўваецца Міністэрству замежных спраў.
Гісторыя Падраздзяленне было створана ў 1990-х гадах, каб дазволіць Ісландыі ўдзельнічаць у міратворчых місіях. У задачы атрада ўвайшлі разведвальныя місіі і аперацыі па аказанні дапамогі падчас прыродных катаклізмаў і надзвычайных гуманітарных сітуацый.
АРКС прымаў удзел у аперацыі «Нязломная свабода» на тэрыторыі Афганістана ў складзе ISAF, місіях міратворчых сіл ААН KFOR у Косава і SLMM на Шры-Ланцы.
Для афганскай місіі адкамандзіраваны лекары і медсёстры, якія былі разгорнуты ў складзе правінцыйных груп аднаўлення і пры міжнародным аэрапорце Кабула. Папярэдне яны прайшлі навучанне ва Узброеных сілах Нарвегіі (раней таксама ва Узброеных сілах Вялікабрытаніі).
Прававая база Асноватворным дакументам для АРКС з’яўляцца Закон № 73 «Аб міратворчасці Ісландыі і яе ўдзеле ў міжнародных аперацыях па падтрыманні міру» (), прыняты 28 сакавіка 2007 года. Дакумент уступіў у сілу 5 красавіка таго ж года. Ён двойчы падвяргаўся папраўкам. Былі зменены два артыкулы — 126 (30 верасня 2011) і 122 (24 снежня 2015). Непасрэдна для атрада быў распрацаваны спецыяльны Кодэкс этыкі (), зацверджаны Міністэрствам замежных спраў 9 кастрычніка 2007 года. Дакумент распрацаваны ў адпаведнасці з пунктам 3 Артыкула 6 Закона 2007 года. Кодэкс змяшчае 12 артыкулаў і рэгулюе ўдзел ісландскіх міратворцаў у замежных місіях.
Асабовы склад На 2007 год АРКС налічваў да 200 чалавек, з якіх разгорнуты і дзейнічалі актыўна 30.
Члены падраздзялення набіраюцца з ліку паліцыянтаў і маракоў берагавой аховы. Усе яны павінны быць грамадзянамі Ісландыі, якія дасягнулі 25-гадовага ўзросту і без судзімасцяў.
Кандыдаты ў байцы атрада павінны адпавядаць шэрагу крытэраў, такім як: наяўнасць вышэйшай або спецыяльнай адукацыі; вельмі добрае веданне англійскай мовы; міжасобасныя навыкі; цягавітасць ва ўмовах стрэсу; дысцыплінаваныя і незалежныя метады работы; здольнасць адаптавацца да новых абставін. Пажаданы веды і/або досвед работы ў надзвычайных і гуманітарных пытаннях, а таксама веданне другой замежнай мовы (у прыярытэце французская, арабская і руская).
Кандыдаты павінны паказаць, на які праект яны прэтэндуюць. Вакансіі звычайна бываюць трох тыпаў: праекты гуманітарнай дапамогі; праекты ў галіне бяспекі і абароны; назіранне за выбарамі.
Транспарт і зброя АРКС выкарыстоўвае выключна легкавыя грамадзянскія аўтамабілі, такія як Nissan Patrol, Santana Motor і Iveco Trakker. Са стралковай зброі байцы маюць узоры, што пастаўляюцца Нарвегіяй, напрыклад, вінтоўкі HK G3 (вырабляецца прадпрыемствам «Kongsberg Gruppen» па ліцэнзіі нямецкай кампаніі «Heckler & Koch»). Акрамя іншага, таксама маюцца канадскія аўтаматы Diemaco C7. Сярод кулямётаў прысутнічаюць бельгійскія FN Minimi і нямецкія MG3, пісталетаў-кулямётаў — HK MP5, пісталетаў — аўстрыйскі Glock.
Гл. таксама Міратворчая рота Беларусі 12-я міратворчая брыгада
Спасылкі Артыкул аб АРКС на сайце МЗС Ісландыі
Катэгорыя:Узброеныя сілы Ісландыі