YARMAK (сапраўднае імя Аляксандр Валянцінавіч Ярмак (; нар. , Барыспаль, Украіна) — украінскі хіп-хоп выканаўца і акцёр.
Біяграфія
Дзяцінства і юнацтва Аляксандр Ярмак нарадзіўся ў Барыспалі 24 кастрычніка 1991. Пасля школы паступіў на факультэт лятальных апаратаў Нацыянальнага авіяцыйнага ўніверсітэта, дзе стаў гуляць у КВЗ за каманду «Зборная НАУ», разам з якой дайшоў да фіналу Вышэйшай украінскай лігіБиография Александра Ярмака — онлайн-телегид Вокруг ТВ.
Сольная кар’ера У 2011 годзе Ярмак выклаў свой першы кліп на песню «Пидарасия» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» і на Youtube, які праз некалькі месяцаў набраў больш за мільён праглядаў. У 2012 годзе Ярмак прэзентаваў дэбютны сольны альбом «ЯсЮТуба». У 2013 годзе музыка зняў серыял «Як гартаваўся стайл», дзе сыграў галоўную ролю. Пазней у гэтым жа годзе ён падтрымаў акцыі пратэсту ў абарону правоў Паўлічэнкі і напісаў на гэтую тэму кампазіцыю «Свободу честным».
У пачатку лютага 2014 года, за некалькі тыдняў да трагічных падзей на Еўрамайдане, Ярмак і TOF выпусцілі песню «22» і прэзентавалі кліп, сабраны з відэахронікі падзей Еўрамайдана. У тэксце песні гаворыцца пра Украіну як пра прыгожую і закатаваную дзяўчыну, якая не схіляе ні перад кім калені. Выхад «22» быў успрыняты неадназначна. Партал The Flow адзначае, што Ярмак «аказаўся адзіным артыстам, які напісаў песню пра тое, што ўсім было неабходна пачуць». Песню таксама адзначыў у сваёй кнізе пра Майдан «Я з Нябеснай сотні» Марка Рудневіч і Іван Малкавіч у інтэрв’ю ў студыі Громадського.
У 2015 годзе прэзентаваў свой трэці сольны студыйны альбом «Made in UA»Ярмак «Made in UA» — Rap.ru. У красавіку 2017 года быў выпушчаны чацвёрты альбом «Restart», у які ўвайшло 16 песень, у тым ліку і першая сольная ўкраінскамоўная песня пад назвай «Твої сни» ў дуэце з Вольгай ЧарнышовайYarmak «Restart» — The Flow.
11 снежня 2020 года Ярмак прадставіў свой пяты студыйны альбом «Red Line»https://the-flow.ru/releases/yarmak-red-line. У яго ўвайшло 10 песень пры ўдзеле НКНКТ, Фир, TOF і Tricky Nicki.
«Стольны Град» 15 лістапада 2013 года быў заснаваны гурт «Стольны Град», у склад якога таксама ўвайшлі Фир, Міхаіл Іншын (Міхалыч), Tof, Marty і Гига. У 2014 годзе гурт выпусціў свой дэбютны альбом «Горад свабоды»Как Стольный Град стал самой популярной рэп-группой Украины — The Flow. У 2015 годзе Ярмак разам з гуртом запісалі другі альбом «Пока районы не спят». У пачатку 2017 года гурт распаўсяУкраинское рэп-объединение Стольный Град самораспустилось — The Flow.
Уварванне ва Украіну У лютым 2022 года пасля ўварвання Расіі ва Украіну ўступіў у шэрагі арміі Украіны.
Асабістае жыццё У ліпені 2016 года ажаніўся з мадэллю Ганнай Шумяцкай, з якой да гэтага сустракаўся на працягу некалькіх гадоўYARMAK: «Моя свадьба была формальностью» — Комсомольская правда.
15 чэрвеня 2019 ў Аляксандра і Ганны нарадзілася дачка.
Ацэнка і аналіз
Рэцэнзіі Рэдактар музычнага сайта The Flow Андрэй Недашкоўскі адзначыў, што ў альбоме «Горад Свабоды» прыкметна адрозненне музыкі Ярмака ад іншых украінскіх рэп-зорак акцэнтам на працу з лакальнай аўдыторыяй, назваўшы яго «музыкай украінцаў і для ўкраінцаў». Другі альбом гурта, на думку Недашкоўскага, — «гэта тэхнічны рэпрэзент-рэп маладых людзей, якія стаміліся ад вайны ў сваёй краіне і рэпу, канцэнтруецца на (сама)разбурэнні», фінальная песня якога («Забери меня») уяўляе сабой баладу.
Сам Ярмак сваім лепшым альбомам лічыць «Restart».
Узнагароды
У 2013 годзе кліп на песню «Сэрца пацана» стаў лідарам праглядаў сярод усіх расійскамоўных выканаўцаў на YouTube, а па версіі партала «Новы Рэп» перамог у намінацыі «Відэа года»Автор интернет-хита «Сердце пацана» Ярмак едет в Минск — TUT.BY, а альбом «Restart», які выйшаў у 2017 годзе, адразу пасля рэлізу заняў першае месца ў iTunes незалежна ад жанру на Украіне.
У 2015 годзе прадстаўнікі сацсеткі ВКонтакте скампілявалі спіс самых папулярных артыстаў Украіны, у якім Ярмак апынуўся двойчы: на першым месцы сольна і на сёмым — у складзе гурта «Стольный Град». Таксама ў гэтым жа годзе Ярмак быў уключаны ў рэйтынг самых папулярных зорак Украіны, складзены Forbes, дзе заняў 8-ы радок25 самых дорогих и популярных звезд Украины — Forbes.
Дыскаграфія АльбомГодФарматЛэйблЯсЮТуба2012студыйны альбомYarmak MusicДругі альбом2013студыйны альбомYarmak MusicMade in UA2015студыйны альбомYarmak MusicМісія Арыён2016міні-альбомYarmak MusicRestart2017студыйны альбомYarmak MusicRed Line2020студыйны альбомYarmak Music
Відэакліпы КліпГодПидарасия2011Маленькие города2012Мне не нравится2012Жара2012Money Ca$h2012ЯсЮТуба2013Сердце пацана201322 (ft. TOF)2014Мечта2014Когда она проснется (TS Prod.)2014Вставай (TS Prod.)2015Едем (feat. Lia & Dj Mukvik)2015Мама (TS Prod.)2015На месте (TS Prod.)2015Черное золото (TS Prod.)2016Мои правила (ft. Laud)2016Правило боя (OST Правило боя)2016Restart2017Твої сни (ft. Оля Чарнышова)2017Живой (ft. Fame)2017Гни свою линию2018Волчата2018Тут мій дім2019Пара года2020На экзамен2020Че там у хохлов2020Back to the Game2021Потрібен живим2021
Фільмаграфія
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Рэперы Украіны Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Украіны Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Удзельнікі абароны Украіны ад уварвання Расіі (з 2022)