Данііл Архіпавіч Агарэнка (15 мая 1910, с. Наўгародкаўскага раёна Кіраваградскай вобласці, УССР — 10 красавіка 1948, г. Гомель, БССР) — супрацоўнік савецкіх органаў унутраных спраў, загінуў падчас выканання службовых абавязкаўОгоренко Даниил Архипович 1910-1948 // Мицват эмет — уход за еврейскими захоронениями.Огоренко Даниил Архипович // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — С. 327. Месцам нараджэння памылкова (ці як варыянт назвы) ўказана вёска Вярблюжана (Верблюжено)..

З біяграфіі З 1932 па 1935 год у шэрагах Чырвонай Арміі. Служыў малодшым камандзірам (памочнік камандзіра ўзвода) 72-га, потым 70-га стралковага палка 24-й Самара-Ульянаўскай Ленінградскай дывізіі, у 1933 г. пераведзены ў воінскую часць на Далёкі Усход.

У органах унутраных спраў з 1935 г. — міліцыянер дывізіёна ведамаснай міліцыі Гомеля. Тады ж прызначаны участковым упаўнаважаным 2-га гарадскога аддзялення міліцыі Гомеля. У 1937 г. прызначаны на пасаду оперупаўнаважанага аддзела крымінальнага вышуку УНКУС Гомельскай вобласці.

Актыўны ўдзельнік баёў па абароне Гомеля ад нацыскіх захопнікаў улетку 1941 г. З 1941 па 1943 год — оперупаўнаважаны Бальша-Глушыцкага раённага аддзялення УНКУС Куйбашаўскай вобласці. Непрацяглы час у 1943 г. працаваў оперупаўнаважаным 14-га аддзялення міліцыі Масквы. З вызваленнем Гомеля ў лістападзе 1943 г. пераведзены оперупаўнаважаным аддзела крымінальнага вышуку упраўлення міліцыі УНКУС Гомельскай вобласці. З 1 ліпеня 1947 г. — начальнік 4-га гарадскога аддзялення  міліцыі Гомеля. Супольна з іншымі супрацоўнікамі міліцыі Гомельскай вобласці ўдзельнічаў у выкрыцці буйной групы спекулянтаў, якія дзейнічалі Мазыры, Гомелі і АстраханіИстория милиции Белорусской ССР. (1917-1967 гг.) [Текст] : Краткий очерк / М-во охраны обществ. порядка БССР. — Минск : [б. и.], 1967. — С. 135.. Загінуў 10 красавіка 1948 г. падчас затрымання ўзброенага злачынцыНекрашевич, А. Г. Гомельская милиция. История и современность. 1917—2017 / А. Г. Некрашевич. — Гомель: Барк, 2017. — С. 88.Некрашевич, А. Г., Дедовец, М. И., Ким, В. А., Новиков, Д. С. Уголовный розыск Гомельщины. Столетний путь / Александр Некрашевич, Михаил Дедовец, Владимир Ким, Дмитрий Новиков. Отв. ред. А. Г. Некрашевич. — Гомель : Барк, 2018. — С. 64..

Пахаваны ў Гомелі на могілках у Прудку. На момант гібелі меў званне маёраОгоренко Даниил Архипович // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — С. 327..

Абставіны гібелі З 1945 г. у розных раёнах Гомельскай вобласці, знаходзячыся на нелегальным становішчы, хаваўся нехта Безуеўскі — старшы следчы і начальнік крымінальнага аддзела Гомельскай раённай паліцыі ў перыяд нямецкай акупацыі. Займаўся рабаўніцтвам. Увесну 1948 г. Д. А. Агарэнка атрымаў звесткі, што азначаная асоба перабывае ў Гомелі на тэрыторыі 4-га аддзялення міліцыі. На месца меркаванага знаходжання злачынцы начальнік аддзялення выехаў разам з групай супрацоўнікаў. Падчас агляду кватэры міліцыяй, Безуеўскі, які затаіўся пад ложкам, стрэлам з абрэза вінтоўкі забіў Д. А. Агарэнку. Адстрэльваючыся, злачынец здолеў уцячы, але праз тры дні быў затрыманы ў Уваравіцкім раёнеНекрашевич, А. Г. Гомельская милиция. История и современность. 1917—2017 / А. Г. Некрашевич. — Гомель: Барк, 2017. — С. 87-88..

Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне», «За доблесную працу». Указам Прэзідыума ВС БССР у 1945 г. ўзнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССРНекрашевич, А. Г., Дедовец, М. И., Ким, В. А., Новиков, Д. С. Уголовный розыск Гомельщины. Столетний путь / Александр Некрашевич, Михаил Дедовец, Владимир Ким, Дмитрий Новиков. Отв. ред. А. Г. Некрашевич. — Гомель : Барк, 2018. — С. 65..

Ушанаванне памяці У 1968 г. іменем Д. А. Агарэнкі названа адна з вуліц Чыгуначнага раёна Гомеля. На будынку Чыгуначнага РАУС Гомеля ўсталявана мемарыяльная шыльда.

Катэгорыя:Міліцыянеры