«The Oregon Trail» () — адукацыйная камп’ютарная гульня, распрацаваная Донам Равічам, Білам Хейнэманам і Полам Дыленбергерам у 1971 годзе; яе распаўсюджваннем з 1975 года займалася арганізацыя . Гульня была створана як адукацыйны праект, закліканы расказваць амерыканскім школьнікам пра жыццё на Арэгонскай сцежцы. Дзеянне гульні адбываецца ў 1847 годзе; гулец кіруе групай перасяленцаў, якія ў крытай павозцы- адпраўляюцца з Індэпендэнса, штат Місуры, і спрабуюць дабрацца да горада , штат Арэгон. У гэтым падарожжы гулец распараджаецца харчамі, займаецца паляваннем на дзікіх жывёл і прымае розныя рашэнні ў выпадкова ўзнікаючых цяжкіх сітуацыях, якія патрабуюць зрабіць той ці іншы выбар.The Oregon Trail Home
Равіч стварыў першую версію гульні ў рамках курса гісторыі ў сярэдняй школе, выдаткаваўшы на гэта два тыдні. Першапачатковая версія гульні прызначалася для і была выключна тэкставай. Нягледзячы на поспех сярод навучэнцаў, гульня была выдаленая з мэйнфрэйма ў канцы семестра. У 1974 годзе Равіч узнавіў гульню па замове MECC, палепшыўшы яе ў плане гістарычнай дакладнасці — так, верагоднасці розных падзей на Арэгонскай сцежцы былі ўдакладнены на аснове апублікаваных дзённікаў і ўспамінаў рэальных піянераў XIX стагоддзя. Са з’яўленнем і распаўсюджваннем мікракамп’ютараў у канцы 1970-х гадоў гульня была партаваная на мноства платформ, уключаючы «Apple II», «» і «Commodore 64». У 1985 годзе для «Apple II» была выпушчаная камерцыйная графічная камп’ютарная гульня пад той жа назвай. У наступныя дзесяцігоддзі заснаваныя на «The Oregon Trail» гульні былі выпушчаныя на мностве платформ, у шматлікіх выпадках пад той жа самай назвай «The Oregon Trail», і могуць разглядацца як версіі той жа самай гульні; у сукупнасці, лічачы ўсе версіі на ўсіх платформах, было прададзена звыш 65 мільёнаў копій. У 2015 годзе «The Oregon Trail» была ўключана ў .
Крыніцы
Катэгорыя:Гульні для DOS Катэгорыя:Відэагульні 1996 года Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Гульні для Mac OS