Прудкоўскія могілкі — могілкі ў Гомелі, размешчаныя ў жылым масіве Прудок і абмежаваныя 1-м завулкам Крупскай, праезднай часткай уздоўж вяслярскага канала, забудовай Гомельскай універсальнай базы і ўсходняй часткай 2-й Грамадзянскай вуліцыГомель. План города. Гомельский район. Карта [Карты] / редактор В. А. Змачинская. — Минск : Белкартография, 2018.. Маюць статус закрытых, але дзейных — дазволены сваяцкія падзахаванні труной і урнайПрудковское кладбище в Гомеле // Городская Ритуальная Служба.. Плошча складае каля 7 гаПадлічана пры дапамозе сервісу Google Карты. У энцыкладпедычным даведніку «Гомель» (1991) плошча Прудкоўскіх могілак ўказана як 11 га..
З гісторыі Заснаваныя ў даваенную пару — шэраг пахаванняў датуецца 1930-мі гадаміЕврейское кладбище «Прудок» г. Гомель // Мицват эмет — уход за еврейскими захоронениями.. Гарадская рытуальная служба перыядам заснавання называе 1920-я гг. Тэрыторыя могілак выразна чытаецца на нямецкіх аэрафотаздымках чэрвеня 1941 г.Нямецкія аэрафотаздымкі Гомеля, 1941 год. Тым часам энцыклапедычныя звесткі адносяць пачатак дзейнасці могілак да 1946 г.Кладбища // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — С. 257. Як адкрытыя дзейнічалі да 1970 г.
Верагодна, што пачаткова Прудкоўскія могілкі служылі месцам пахавання яўрэяў, але з цягам часу сталі ў нацыянальна-рэлігійным сэнсе мяшанымі.
Асаблівасці Згодна са звесткамі ізраільскай арганізацыі «Міцват Эмет» яўрэйскія пахаванні адасоблены ад астатніх шырокай дарожкай і складаюць два сектары са 103-а і 5-ю радамі адпаведна. Частка ацалелых пахаванняў упрыгожана адметнымі помнікамі з дэкаратыўнымі барэльефамі, кубкамі, у выглядзе дрэў з абсечанымі галінамі. Ёсць пахаванні з зоркай Давіда і надпісамі яўрэйскім пісьмом.
Пахаванні
брацкая магіла ахвяр фашысцкага акупацыйнага рэжыму.
Данііл Архіпавіч Агарэнка (1910—1948) — супрацоўнік савецкіх органаў унутраных спраў, начальнік 4-га гарадскога аддзялення міліцыі ГомеляОгоренко Даниил Архипович 1910-1948 // Мицват эмет — уход за еврейскими захоронениями.. Рыгор (Гірша) Цадзікавіч Ханін (1886—1963) — беларускі інжынер-будаўнік, аўтар і суаўтар многіх архітэктурных збудаванняў міжваеннага ГомеляХанин Григорий Цодикович 1886-1963 // Мицват эмет — уход за еврейскими захоронениями..
Галерэя
Катэгорыя:Могілкі паводле алфавіта Катэгорыя:Могілкі Гомеля