Барт ван дэр Лек (; , Утрэхт, Нідэрланды — , Бларыкум, Нідэрланды) — галандскі мастак, адзін з заснавальнікаў руху «Стыль».

Біяграфія Барт ван дэр Лек нарадзіўся ў 1876 годзе ва Утрэхце, у сям’і маляра. Ва ўзросце 14 гадоў пакінуў школу і доўгі час працаваў чаляднікам у розных вітражных майстэрнях. Гэты досвед аказаў уплыў на яго творчасць.

З 1900 па 1904 год, дзякуючы атрыманай стыпендыі, навучаўся ў Школе мастацтваў і рамёстваў Амстэрдама, а таксама ў Амстэрдамскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

У 1910 годзе пазнаёміўся з Х. П. Брэнэрам, мастаком, мастацтвазнаўцам і гандляром творамі мастацтва, які набыў некалькі работ ван дэр Лека. Пазней Брэнэр прадставіць яго Алене Крэлер-Мюлер, вядомаму калекцыянеру мастацтва. Яна доўгія гады падтрымлівала мастака, набываючы большую частку яго работ, якія да гэтага часу знаходзяцца ў створаным ёю музеі.

У 1916 годзе ван дэр Лек сустракае Піта Мандрыяна, заснавальніка руху «Стыль». Знаёмства з Мандрыянам і яго тэорыяй акажа вялікі ўплыў на ван дэр Лека, але іх супрацоўніцтва будзе нядоўгім. Ужо ў 1918 годзе ван дэр Лек парывае з групай і распрацоўвае ўласную стылістыку, узбагачаную ідэямі неапластыцызму, але шмат у чым адыходзячую ад яго прынцыпаў.

Ван дэр Лек памёр 13 лістапада 1958 года ва ўласнай студыі за мальбертам.

Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў XX стагоддзя