Музычны аўтамат — электрамеханічны апарат для аўтаматычнага прайгравання музычных грамафонных пласцінак. Класічны механізм складаецца з , узмацняльніка, гучнагаварыцеля і прылады для аўтаматычнага выбару грамкружэлкі. Прыводзіцца ў дзеянне манетай ці жэтонам. Іншыя назвы музычнага аўтамата: «аўтаматычны », «нікельадэон» (), «джук-бокс» ().

Музычныя аўтаматы ўстанаўліваюцца, як правіла, у кафэ, барах, рэстаранах, танцавальных клубах і іншых месцах адпачынку. Немалаважнай рысай музычнага аўтамата з’яўляецца яго стыльны дызайн, які прываблівае ўвагу. Перыяд росквіту музычных аўтаматаў ва ўсім свеце прыпаў на 1930—1960-я гады. Сучасныя музычныя аўтаматы могуць прайграваць кампакт-дыскі ці прайграваць музыку з цвёрдага дыска.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гукаўзнаўляльная апаратура